«Фэйсбук» пачынае змагацца з антыпрывівачнікамі й абмяжоўвае посты іх супольнасьцей, паведамляе Gazeta Wyborcza. Пра гэта сацыяльная сетка паінфармавала ў афіцыйным прэс-рэлізе. Акрамя таго, «Фэйсбук» абмяжуе рэкляму антыпрывівачных рухаў, а карыстальнікі ня змогуць знайсьці профіляў антыпрывівачнікаў у сацыяльных сетках. «Мы працуем над абмежаваньнем непраўдзівай інфармацыі пра прывіўкі», – паведаміла сацсетка. «Фэйсбук» ня будзе разьмяшчаць рэкляму, датычную вакцынайцый, якая пярэчыць навуковым дасьледаваньням. Калі ж адміны старонак пачнуць парушаць правілы сацсеткі, то профілі будуць выдаляцца. Больш за тое, профілі антыпрывівачнікаў ня ўдасца знайсьці дзякуючы хэштэгам у сетцы «Інстаграм». «Фэйсбук» таксама прыняў рашэньне, што будзе распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, датычныя вакцынацыі, сярод сваіх карыстальнікаў, якія могуць трапіць на паведамленьні антыпрывівачнікаў.
Гэта ня першая падобная ініцыятыва «Фэйсбука». Раней сацыяльная сетка заблякавала профілі польскіх нацыяналістычных палітычных арганізацый, якія, як паведаміла кампанія, «адкрыта прасоўваюць расісцкія, антысэміцкія й гамафобскія погляды», – паведамляе Gazeta Wyborcza.
«Фэйсбук» пачынае змагацца з антыпрывівачнікамі й абмяжоўвае посты іх супольнасьцей, паведамляе Gazeta Wyborcza. Пра гэта сацыяльная сетка паінфармавала ў афіцыйным прэс-рэлізе. Акрамя таго, «Фэйсбук» абмяжуе рэкляму антыпрывівачных рухаў, а карыстальнікі ня змогуць знайсьці профіляў антыпрывівачнікаў праз пошукавую сыстэму. «Мы працуем над абмежаваньнем непраўдзівай інфармацыі пра прывіўкі», – паведаміла сацсетка.
«Фэйсбук» ня будзе разьмяшчаць рэкляму, датычную вакцынацый, якая пярэчыць навуковым дасьледаваньням. Калі ж адміны старонак пачнуць парушаць правілы сацсеткі, то профілі будуць выдаляцца. Больш за тое, профілі антыпрывівачнікаў ня ўдасца знайсьці дзякуючы хэштэгам у сетцы «Інстаграм».
«Фэйсбук» таксама прыняў рашэньне, што будзе распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, датычныя вакцынацыі, сярод сваіх карыстальнікаў, якія могуць трапіць на паведамленьні антыпрывівачнікаў.Гэта ня першая падобная ініцыятыва «Фэйсбука».
Раней сацыяльная сетка заблякавала профілі польскіх нацыяналістычных палітычных арганізацый, якія, як паведаміла кампанія, «адкрыта прасоўваюць расісцкія, антысэміцкія й гамафобскія погляды», – паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс