Logo Polskiego Radia
Print

Альтэрнатыўны погляд на 8 сакавіка ў паштоўках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2019 09:12
  • 8 сакавіка ў паштоўках.mp3
«Бо гістарычна гэты дзень – ня проста «жаночы дзень», а дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасьці».
З нагоды Міжнароднага жаночага дня Праваабарончы цэнтар «Вясна» выпусьціў сэрыю альтэрнатыўных паштовак. «Бо гістарычна гэты дзень – ня проста «жаночы дзень», а дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасьці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадзкую ўвагу да сваіх праблем. Таму праваабаронцы «Вясны» не змаглі таксама застацца ў баку», – чытаем на сайце цэнтру.
Ініцыятары зазначаюць, што паступова сьвята страціла сваю прававую афарбоўку і стала днём прызнаньня мужчын у каханьні і вернасьці, а таксама днём дарэньня жанчынам кветак і іншых падарункаў. «Відавочна, што 8 сакавіка – сьвята, чый сэнс выкручаны на 180 градусаў. Таму праваабаронцы «Вясны» разам з творчай камандай аднадумцаў вырашылі распрацаваць сэрыю паштовак, якія нагадаюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэньні гэтага дня».
На паштоўках у галоўнай ролі выступае традыцыйны элемэнт 8 сакавіка – кветкі. Мы паразмаўлялі з каардынатаркай праекту #FLOWERPOWER Дзіянай Пінчук. Яна расказала, адкуль паявілася ідэя праекту.
Дз. Пінчук: Мы заўважылі, што людзі не разумеюць сапраўднай мэты сьвята. Міжнародны жаночы дзень паявіўся як дзень у абарону правоў жанчын. Мы вырашылі паўплываць на разуменьне сьвята, але не хацелі быць агрэсіўнымі. Таму мы ўліліся ў хвалю сьвята: віншуйце, але віншуйце правільна. Мы ўзялі папулярныя кветкі і надалі ім новы правільны сэнс. Атрымаліся сымбалі гендэрнай роўнасьці на 8 сакавіка.
На чале стаіць «Півоняў букецік, які ідзе на пратэстны пікецік». Гэта адсылка да гісторыі сьвята. У гэты дзень у Нью-Ёрку, 11 гадоў таму, каля 15 тысяч жанчын выйшлі на мітынгі ў барацьбе за свае правы. Півоня таксама выйшла на мітынг і гаворыць пра важныя гендэрныя праблемы ў беларускім грамадзтве.
«Хрызантэмы топяць за важныя праблемы» – чарговы слоган.
Дз. Пінчук: Тут мы зьвярнуліся да моладзевага слэнга, каб прыцягнуць увагу ня толькі тых, хто ў тэме гэтага сьвята, але і іншых. Як бы «падкупіць» іх сьмяшынкай, карцінкай.
«Крокус – на кар'еры і адукацыі фокус» – гэта асаблівы боль», – кажа актывіста. Дагэтуль у Беларусі існуе сьпіс забароненых прафэсій. Жанчыны, як і ў савецкія часы, ня могуць працаваць на 180 прафэсіях. «Мы хочам нагадаць, што ёсьць праблемы і ў карʼеры, і ў адукацыі», – гаворыць Дзіяна Пінчук. І яшчэ раз падкрэсьлівае, што кампанія ня мае агрэсіўнага характару. Кожная жанчына мае права выбару, якой ёй быць.
На чарговай паштоўцы бачна ветка мімозы, незабудкі і ружы, якія «выступаюць» за іншыя правы – супраць пагроз, супраць гендэрных забабонаў, за роўнасьць зарплат.
Дз. Пінчук: Мімоза зьвяртае ўвагу, што дагэтуль у краіне не прыняты закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту, хоць праца вядзецца некалькі год. Таксама даказана, што жанчыны зарабляюць менш.
Паштоўкі #FLOWERPOWER будуць прэзэнтаваны 7 сакавіка падчас мерапрыемства «8 сакавіка. Разбуральніцы легенд», якое ладзіць Валанцёрская служба »Вясны« ў межах мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W-day. На мерапрыемстве можна будзе паслухаць лекцыю ад запрошаных экспэртак па гендэрных правах пра гісторыю дня 8 сакавіка.
Паштоўкі выдадзеныя на дзьвюх мовах– беларускай і рускай.

З нагоды Міжнароднага жаночага дня Праваабарончы цэнтар «Вясна» выпусьціў сэрыю альтэрнатыўных паштовак. «Бо гістарычна гэты дзень – ня проста «жаночы дзень», а дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасьці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадзкую ўвагу да сваіх праблем. Таму праваабаронцы «Вясны» не змаглі таксама застацца ў баку», – чытаем на сайце цэнтру.

Ініцыятары зазначаюць, што паступова сьвята страціла сваю прававую афарбоўку і стала днём прызнаньня мужчын у каханьні і вернасьці, а таксама днём дарэньня жанчынам кветак і іншых падарункаў. «Відавочна, што 8 сакавіка – сьвята, чый сэнс выкручаны на 180 градусаў. Таму праваабаронцы «Вясны» разам з творчай камандай аднадумцаў вырашылі распрацаваць сэрыю паштовак, якія нагадаюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэньні гэтага дня».

На паштоўках у галоўнай ролі выступае традыцыйны элемэнт 8 сакавіка – кветкі. Мы паразмаўлялі з каардынатаркай праекту #FLOWERPOWER Дзіянай Пінчук. Яна расказала, адкуль паявілася ідэя праекту.

Дз. Пінчук: Мы заўважылі, што людзі не разумеюць сапраўднай мэты сьвята. Міжнародны жаночы дзень паявіўся як дзень у абарону правоў жанчын. Мы вырашылі паўплываць на разуменьне сьвята, але не хацелі быць агрэсіўнымі. Таму мы ўліліся ў хвалю сьвята: віншуйце, але віншуйце правільна. Мы ўзялі папулярныя кветкі і надалі ім новы правільны сэнс. Атрымаліся сымбалі гендэрнай роўнасьці на 8 сакавіка.

На чале стаіць «Півоняў букецік, які ідзе на пратэстны пікецік». Гэта адсылка да гісторыі сьвята. У гэты дзень у Нью-Ёрку, 11 гадоў таму, каля 15 тысяч жанчын выйшлі на мітынгі ў барацьбе за свае правы. Півоня таксама выйшла на мітынг і гаворыць пра важныя гендэрныя праблемы ў беларускім грамадзтве.

«Хрызантэмы топяць за важныя праблемы» – чарговы слоган.

Дз. Пінчук: Тут мы зьвярнуліся да моладзевага слэнга, каб прыцягнуць увагу ня толькі тых, хто ў тэме гэтага сьвята, але і іншых. Як бы «падкупіць» іх сьмяшынкай, карцінкай.

«Крокус – на кар'еры і адукацыі фокус» – гэта асаблівы боль», – кажа актывіста. Дагэтуль у Беларусі існуе сьпіс забароненых прафэсій. Жанчыны, як і ў савецкія часы, ня могуць працаваць на 180 прафэсіях. «Мы хочам нагадаць, што ёсьць праблемы і ў карʼеры, і ў адукацыі», – гаворыць Дзіяна Пінчук. І яшчэ раз падкрэсьлівае, што кампанія ня мае агрэсіўнага характару. Кожная жанчына мае права выбару, якой ёй быць.

/

На чарговай паштоўцы бачна ветка мімозы, незабудкі і ружы, якія «выступаюць» за іншыя правы – супраць пагроз, супраць гендэрных забабонаў, за роўнасьць зарплат.

Дз. Пінчук: Мімоза зьвяртае ўвагу, што дагэтуль у краіне не прыняты закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту, хоць праца вядзецца некалькі год. Таксама даказана, што жанчыны зарабляюць менш.

Паштоўкі выдадзеныя на дзьвюх мовах– беларускай і рускай.

ав/Вясна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт