Logo Polskiego Radia
Print

Прысуд Марыне Золатавай - гэта ціск на журналістаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2019 13:03
  • tut.by.mp3
Суд Заводзкага раёну прызнаў галоўнага рэдактара парталу tut.by Марыну Золатаву віноўнай і прыгаварыў да штрафу.
Марына Золатава.Марына Золатава. PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Галоўнага рэдактара парталу tut.by Марыну Золатаву прызналі вінаватаў па гэтак званай «справе Белты» і прысудзілі да штрафу. Абвінаваўчы характар прысуду трэба ацэньваць як ціск на незалежную журналістыку. З працягам тэмы АВ.
Суд Заводзкага раёну прызнаў галоўнага рэдактара парталу tut.by Марыну Золатаву віноўнай і прыгаварыў да штрафу памерам у трыста базавых велічынь. Таксама вырашана спагнаць 6 тысяч рублёў на карысьць «Белты» за паслугі адвакатаў.
Пракурор запытвала штраф у тысячу базавых велічынь. Паводле дзяржабвінаваўцы віна Золатавай цалкам даказаная. У сваю чаргу рэдактар tut.by і яе абаронца ўтрымлівалі, што ў дзеяньнях рэдактаркі не было складу злачынства.
Рашэньне суду не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана.
Старшыню Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч быў на абвяшчэньні прысуду. Апазыцыйны палітык расказвае, што нават у залі суду свабода слова была абмежаваная.
Ю. Губарэвіч: Усё адбылося дастаткова хутка. Адзіны нюанс, на які можна было зьвярнуць увагу, гэта тое, што судзьдзя зьвярнуўся да прысутных з пытаньнем, ці яны ня супраць правядзеньня фота і відэаздымкаў. Гэта было зьвязана з тым, што ў памяшканьні знаходзіліся прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Марына Золатва была ня супраць, але заяўнікі выказаліся за забарону. Нават у гэтай сытуацыя яны супраць свабоды слова. Яны не далі магчымасьці сваім жа калегам зьняць вынясеньня рашэньня. Калі казаць пра само рашэньне, то нечаканасьцяў не было, толькі ў тры разы зьменшаная сума штрафа, чым запрошваў пракурор. Усё ж гэта вельмі вялікая сума. Гэта абвінаваўчае рашэньне. Гэта спроба даціснуць журналістыку ў Беларусі.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец ацэньвае суд над Марынай Золатвай як спробу ціску на незалежных журналістаў.
А. Бастунец: Я лічу, што з самага пачатку гэта была спроба ціску на незалежныя медыі, у першую чаргу спроба перафарматаваць інтэрнэт-прастору, дзе менавіта незалежныя рэсурсы знаходзяцца на першым месцы, у прыватнасьці, tut.by. Я гэта зьвязваю толькі з ціскам на незалежныя СМІ.
Марына Золатава адзіная з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суду і ў дачыненьні да каго сьледзтва не спыніла крымінальны перасьлед. Андрэй Бастунец кажа, што ахвярамі «справы Белта» сталі ўсе 15 чалавек.
А. Бастунец: Я лічу, што ахвярамі сталі ўсе журналісты, якія праходзілі па гэтай справе. Некалькі чалавек суткі правялі за кратамі, усе плацілі вялікую кампэнсацыю, сутыкнуліся з ператрусамі, але крымінальны прысуд быў вынесены толькі для Золатавай. Магчыма, гэта і паказвае галоўную мэту тых людзей, якія гэтую справу пачыналі.
Андрэй Бастунец адзначае, што ціск на журналістаў быў і будзе, а «справа Белты» выдзяляецца сваёй абсурднасьцю і відавочнымі мэтамі.
А. Бастунец:
Чаму ўсё ж аднаго з усіх першапачатковых фігурантаў «справы Белта» прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці? Чаму ў дачыненьні да галоўнага рэдактара tut.by пайшлі так далёка? У мінулай перадачы «Палітычнае люстэрка» палітоляг Павал Усаў адзначыў, што беларуская сыстэма не магла паступіць інакш.
П.Усаў:
Марыну Золатаву і некалькіх іншых журналістаў затрымалі 7 жніўня. Іх падазравалі ў выкарыстоўваньні матэрыялаў з платнай падпіскі «Белты». Марыну Золатаву на Акрэсьціна трымалі двое сутак.
Першапачаткова галоўрэда tut.by падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зьдзейсьнены па іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў прычыненьне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бязьдзейнасьць службовай асобы). Але абвінавачваньне было прад'яўлена па апошняй.

Суд Заводзкага раёну прызнаў галоўнага рэдактара парталу tut.by Марыну Золатаву віноўнай і прыгаварыў да штрафу памерам у трыста базавых велічынь. Таксама вырашана спагнаць 6 тысяч рублёў на карысьць «Белты» за паслугі адвакатаў.

Пракурор запытвала штраф у тысячу базавых велічынь. Паводле дзяржабвінаваўцы віна Золатавай цалкам даказаная. У сваю чаргу рэдактар tut.by і яе абаронца ўтрымлівалі, што ў дзеяньнях рэдактаркі не было складу злачынства.Рашэньне суду не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана.

Старшыню Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч быў на абвяшчэньні прысуду. Апазыцыйны палітык расказвае, што нават у залі суду свабода слова была абмежаваная.

Ю. Губарэвіч: Усё адбылося дастаткова хутка. Адзіны нюанс, на які можна было зьвярнуць увагу, гэта тое, што судзьдзя зьвярнуўся да прысутных з пытаньнем, ці яны ня супраць правядзеньня фота і відэаздымкаў. Гэта было зьвязана з тым, што ў памяшканьні знаходзіліся прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў. Марына Золатва была ня супраць, але заяўнікі выказаліся за забарону. Нават у гэтай сытуацыя яны супраць свабоды слова. Яны не далі магчымасьці сваім жа калегам зьняць вынясеньня рашэньня. Калі казаць пра само рашэньне, то нечаканасьцяў не было, толькі ў тры разы зьменшаная сума штрафа, чым запрошваў пракурор. Усё ж гэта вельмі вялікая сума. Гэта абвінаваўчае рашэньне. Гэта спроба даціснуць журналістыку ў Беларусі.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец ацэньвае суд над Марынай Золатвай як спробу ціску на незалежных журналістаў.

А. Бастунец: Я лічу, што з самага пачатку гэта была спроба ціску на незалежныя медыі, у першую чаргу спроба перафарматаваць інтэрнэт-прастору, дзе менавіта незалежныя рэсурсы знаходзяцца на першым месцы, у прыватнасьці, tut.by. Я гэта зьвязваю толькі з ціскам на незалежныя СМІ.

Марына Золатава адзіная з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суду і ў дачыненьні да каго сьледзтва не спыніла крымінальны перасьлед. Андрэй Бастунец кажа, што ахвярамі «справы Белта» сталі ўсе 15 чалавек.

А. Бастунец: Я лічу, што ахвярамі сталі ўсе журналісты, якія праходзілі па гэтай справе. Некалькі чалавек суткі правялі за кратамі, усе плацілі вялікую кампэнсацыю, сутыкнуліся з ператрусамі, але крымінальны прысуд быў вынесены толькі для Золатавай. Магчыма, гэта і паказвае галоўную мэту тых людзей, якія гэтую справу пачыналі.

Андрэй Бастунец адзначае, што ціск на журналістаў быў і будзе, а «справа Белты» выдзяляецца сваёй абсурднасьцю і відавочнымі мэтамі.

Марыну Золатаву і некалькіх іншых журналістаў затрымалі 7 жніўня. Іх падазравалі ў выкарыстоўваньні матэрыялаў з платнай падпіскі «Белты». Марыну Золатаву на Акрэсьціна трымалі двое сутак.Першапачаткова галоўрэда tut.by падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зьдзейсьнены па іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў прычыненьне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бязьдзейнасьць службовай асобы). Але абвінавачваньне было прад'яўлена па апошняй.

Марына Золатава яшчэ ня вырашыла, ці будзе абскарджваць рашэньне.

Слухайце поўную вэрсію ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт