Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы падае лічба працоўных эмігрантаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.03.2019 18:14
Тэндэнцыя можа мець некалькі прычын, але ні адна пакуль што не зьяўляецца даказанай.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2018 годзе ў Польшчы быў устаноўлены рэкорд па колькасьці замежнікаў, якія прыехалі ў краіну на працу. Гэтай тэме прысьвечаны артыкул у газэце Dziennik Gazeta Prawna. Дазволаў на працу ў Польшчы было выдадзена на 40% больш у 2018 годзе ў параўнаньні з 2017-м. Усяго на працягу мінулага году ў Польшчу прыбылі на працу каля 1,5 млн чалавек. Большасьць з іх – украінцы.
Аднак, як паведамляюць у Галоўным упраўленьні сацыяльнага страхаваньня Польшчы, трэнд на павелічэньне колькасьці іншаземцаў у Польшчы слабее. У III квартале 2018 гадоў у фірмах было 157 тыс. вакансій – на 26 тыс. больш, чым у 2017-м.
У студзені 2019 году ва ўпраўленьні сацстрахаваньня зарэгістравалі 558 тыс. іншаземцаў, у той час, як у сьнежні 2018 году на 11 тыс. больш. Таксама падае колькасьць зарэгістраваных украінцаў.
Як адзначае Dziennik Gazeta Prawna, тэндэнцыя можа мець некалькі прычын, але ні адна пакуль што не зьяўляецца даказанай. Экспэрты газэты адзначаюць, што, магчыма, ва Ўкраіне паляпшаецца эканамічная сытуацыя. Іншыя мяркуюць, што падзеньне колькасьці ўкраінскіх работнікаў у Польшчы зьвязанае з адкрыцьцём для іх нямецкага рынку. Аднак трэція экспэрты дадаюць, што ў Нямеччыне яшчэ не прыняты закон, які дазволіць паводле спрошчаных правілаў працаўладкоўвацца там украінцам. Мяркуецца, што закон уступіць у сілу толькі ў 2020 годзе. Такім чынам, рабіць канчатковыя высновы пра тэндэнцыі на рынку працы Польшчы заўчасна.

У 2018 годзе ў Польшчы быў устаноўлены рэкорд па колькасьці замежнікаў, якія прыехалі ў краіну на працу. Гэтай тэме прысьвечаны артыкул у газэце Dziennik Gazeta Prawna. Дазволаў на працу ў Польшчы было выдадзена на 40% больш у 2018 годзе ў параўнаньні з 2017-м. Усяго на працягу мінулага году ў Польшчу прыбылі на працу каля 1,5 млн чалавек. Большасьць з іх – украінцы.

Аднак, як паведамляюць у Галоўным упраўленьні сацыяльнага страхаваньня Польшчы, трэнд на павелічэньне колькасьці іншаземцаў у Польшчы слабее. У III квартале 2018 гадоў у фірмах было 157 тыс. вакансій – на 26 тыс. больш, чым у 2017-м.

У студзені 2019 году ва ўпраўленьні сацстрахаваньня зарэгістравалі 558 тыс. іншаземцаў, у той час, як у сьнежні 2018 году на 11 тыс. больш. Таксама падае колькасьць зарэгістраваных украінцаў.

Як адзначае Dziennik Gazeta Prawna, тэндэнцыя можа мець некалькі прычын, але ні адна пакуль што не зьяўляецца даказанай. Экспэрты газэты адзначаюць, што, магчыма, ва Ўкраіне паляпшаецца эканамічная сытуацыя. Іншыя мяркуюць, што падзеньне колькасьці ўкраінскіх работнікаў у Польшчы зьвязанае з адкрыцьцём для іх нямецкага рынку. Аднак трэція экспэрты дадаюць, што ў Нямеччыне яшчэ не прыняты закон, які дазволіць паводле спрошчаных правілаў працаўладкоўвацца там украінцам. Мяркуецца, што закон уступіць у сілу толькі ў 2020 годзе.

Такім чынам, рабіць канчатковыя высновы пра тэндэнцыі на рынку працы Польшчы заўчасна.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт