Logo Polskiego Radia
Print

Улады абяцаюць больш грошай на "сацыялку", людзі ахвотна іх выдаткуюць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.02.2019 14:49
Польскі ўрад абяцае 40 млрд - у два разы больш, чым усе палякі прызначаюць на вопратку, абутак і электронную тэхніку.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Падлічана, што кошт перадвыбарчых сацыяльных абяцаньняў кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» складзе каля 40 млрд. злотых у год – нагадвае «Rzeczpospolita». Гэта ў два разы больш, чым усе палякі прызначаюць на працягу году на вопратку, абутак і электронную тэхніку.

Калі гэтыя грошы, між іншым дадатковыя сродкі з праграмы «Сям’я 500+», трапяць да спажыўцоў, яны адправяцца ў крамы па новую бытавую тэхніку ды іншыя тавары. Праўда, калі амаль два гады таму праграма пачала дзейнічаць, продаж бытавой тэхнікі рэзка вырас, але гэтая тэндэнцыя ўтрымалася толькі некалькі месяцаў, а ва ўсім годзе продаж вырас толькі на некалькі працэнтаў.

У палякаў хутчэй няма праблем з набыцьцём тавараў першай неабходнасьці, харчаваньня, таму дадатковыя, нечаканыя сродкі хутчэй за ўсё яны прызначаць на тавары лепшай якасьці або паслугі – адзначае старшыня адной з гандлёвых сетак. Спажыўцы могуць таксама пачаць выбіраць даражэйшую вопратку і абутак, перастаць купляць патрыманыя рэчы. Эфэкт дадатковых грошай на рынку павінна заўважыць таксама сфэра паслуг, між іншым гастраномія. Калі сем’і атрымалі грошы на дзяцей, то многія з іх упершыню выехалі на летні адпачынак, так што і для турыстычнага сэктару сацыяльныя прапановы ўладаў павінны быць нагодай нядрэнна падзарабіць. Замежны адпачынак, на прыклад, у Баўгарыі, Грэцыі ці Турцыі перастаў быць фэшэнэбэльным таварам, даступным нямногім.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт