У Бельску Падляскім адбылося мерапрыемства «Бельскія мастацкія кліматы»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.02.2019 18:29
На мерапрыемстве былі названыя «Сябры Бельскага дома культуры», у тым ліку госьці зь Беларусі.
Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У Бельску Падляскім адбылося традыцыйнае мерапрыемства «Бельскія мастацкія кліматы» (Bielskie Klimaty Artystyczne). Мерапрыемства, у рамках якога прайшоў канцэрт ды прэзэнтацыя карцін, – гэта вынік працы Бельскага дома культуры.
Культурны форум «Бельскія мастацкія кліматы» прайшоў 16-ы раз. У рамках мерапрыемства, у прыватнасьці, былі названыя «Сябры Бельскага дома культуры». Сёлета гэтае званьне атрымаў, у прыватнасьці, дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа Аляксандр Юшчук ды старшыня Бельскага ўнівэрсытэту залатога веку Тамара Русачык. А на мерапрыемстве ў Бельску Падляскім пабывала наша карэспандэнтка Анна Пятроўская.
У Бельску Падляскім на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасьць, адбылося традыцыйнае мерапрыемства «Бельскія мастацкія кліматы» (Bielskie Klimaty Artystyczne). Мерапрыемства, у рамках якога прайшоў канцэрт ды прэзэнтацыя карцін, – гэта вынік працы Бельскага дома культуры.Культурны форум «Бельскія мастацкія кліматы» прайшоў 16-ы раз.
На мерапрыемстве былі названыя «Сябры Бельскага дома культуры». Сёлета гэтае званьне атрымаў, у прыватнасьці, дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа Аляксандр Юшчук ды старшыня Бельскага ўнівэрсытэту залатога веку Тамара Русачык. А на мерапрыемстве ў Бельску Падляскім пабывала наша карэспандэнтка Анна Пятроўская.
слухайце далучаны гукавы файл