"Калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы ня будзем спакойна на гэта глядзець»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.02.2019 18:07
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            16.02.2019_паміж радкоў.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Словы А.Лукашэнкі пасрэдна скіраваныя да Польшчы камэнтуе аглядальнік У.Падгол.
                
                
                    
                        
Уладзімір ПадголБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         У перадачы "Паміж радкоў" закранаюцца наступныя пытаньні:
* "Беларусь можа стаць пасярэднікам паміж Рускай праваслаўнай царквой і новай Украінскай праваслаўнай царквой", - заявіў духоўнік беларускага прэзыдэнта Фёдар Поўны.
* «Ніякіх пагроз ад нас няхай яны (палякі) не чакаюць. Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець». Як бы праз новага амбасадара Беларусі ў Польшчы А.Лукашэнка перадаў гэтыя словы прэзыдэнту Польшчы і польскім палітыкам.
*Што ад беларусаў хаваюць афіцыйныя беларускія СМІ адносна візыту беларускай дэлегацыі ў польскі Сэйм і Сэнат?
* Мясьніковіч: "Палякі й беларусы заявілі аб неабходнасьці стварэньня рабочай польска-беларускай групы па энэргетыцы". Што гэта азначае?
*У Беларусі створаны другі пуцінскі маладзёвы атрад, у які ўвайшлі дзеці амбасадараў і некаторыя сябры прарускіх арганізацый.