Анжаліка Борыс: Мы б хацелі, каб улады памянялі сваё стаўленьне да палякаў
Падрыхтоўку да візыту Мясьніковіча ў Польшчу суправаджалі розныя інцыдэнты, накіраваныя супраць польскай меншасьці.
У панядзелак пачаўся візыт старшыні Савета Рэспублікі Беларусі Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчы. У інтэрвію выданьню „Rzeczpospolita” старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс расказвае пра спадзяваньні палякаў у Беларусі адносна згаданага візыту.
„Саюз палякаў Беларусі надалей чакае легалізацыю й прытрымліваньня ўсіх стандартаў міжнароднага права, свабоднай працы паводле статуту, вяртаньня маёмасьці СПБ, то бо Польскіх дамоў, а таксама спыненьня перасьледу настаўнікаў польскай мовы. Спадзяемся, што ўлады ў Менску спыняць перашкаджаць нам у нашай працы. Нагадаю, ужо 13 гадоў нашыя дзеячы падвяргаюцца перасьледам”, - заявіла Борыс.
Старшыня СПБ сумняецца, ці цяперашні візыт важнага чыноўніка ў Польшчу паўплывае на сытуацыю палякаў у Беларусі.
„Калі ў 2010 годзе тагачасны кіраўнік беларускай дыпляматыі Сяргей Мартынаў падпісваў у Варшаве пагадненьне аб малым памежным руху, то ў тым жа часе беларускія ўлады адабралі ў нас Польскі дом у Івянцы, а нас саміх выклікалі на допыты”, - кажа Анжаліка Борыс.
Старшыня СПБ нагадвае, што беларускія ўлады пасьлядоўна зьнішчаюць польскую адукацыю ў Беларусі, аказваючы ціск на настаўнікаў і вучняў. Яна нагадала пра апошнія праблемы СПБ з арганізацыяй традыцыйных калядных і навагодніх сустрэчаў для польскіх дзяцей.
„Нас выкінулі з арандаванай залі ў Менску, дзе некалькі сотняў чалавек хацела адзначыць 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. Зь Беларусі высылаюць польскіх сьвятароў. Вось такія інцыдэнты суправаджалі падрыхтоўку да цяперашняга візыту”, - кажа Анжаліка Борыс у інтэрвію выданьню „Rzeczpospolita”.
Яна дадае, што Менск на працягу многіх гадоў дэманструе сваё адмоўнае стаўленьне да польскасьці. „Мы б хацелі, каб улады памянялі сваё стаўленьне да палякаў”, - гаворыць старшыня СПБ.
аз