Logo Polskiego Radia
Print

Польшча купіць амэрыканскія сыстэмы HIMARS

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.02.2019 15:25
  • сыстэмы HIMARS.mp3
Адпаведнае пагадненьне па гэтай справе будзе падпісанае ў бліжэйшую сераду.
Высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс.Высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс.By U.S. Army photo - http://www.pentagon.mil/news/newsarticle.aspx?id=24398; exact image source, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6216329

Польшча купіць амэрыканскія сыстэмы HIMARS
Адпаведнае пагадненьне па гэтай справе будзе падпісанае ў бліжэйшую сераду.
Польшча купіць амэрыканскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS ( High Mobility Artillery Rocket System). За мабільныя ракетныя ўстаноўкі палякі заплацяць амэрыканцам 414 млн даляраў.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Пра плянаваную пакупку праінфармаваў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak), які разам з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім (Mateusz Morawiecki) у нядзелю наведаў Першую танкавую брыгаду ў гарадку Вэсола (Wesoła) ля Варшавы.
Кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак зазначыў, што сыстэма HIMARS павялічыць баяздольнасьць польскай арміі. Ён падкрэсьліў таксама, што бясьпеку Польшчы нельга разглядаць у катэгорыі цаны.
„Мы клапоцімся пра бясьпеку Польшчы й польскага народу. Мы павялічваем колькасны стан польскай арміі й мадэрнізуем узбраеньне. Гэта нашыя прыярытэты”, - сказаў кіраўнік Мінабароны.
Міністар Блашчак дадаў, што амэрыканскую ракетную сыстэму Польшча купляе па выгаднай цане.
Марыюш Блашчак: У бясьпекі няма цаны. Дарэчы, адным з прыярытэтаў ураду Матэвуша Маравецкага зьяўляецца менавіта бясьпека краіны. Тым ня менш я хачу запэўніць, што дамова датычыць пакупкі сучаснай тэхнікі, але за выгадную цану. За дывізіён HIMARS мы заплацім 414 мільёнаў даляраў.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны падкрэсьліў, што кантракт павінен быць падпісаны ўжо на бягучым тыдні.
Марыюш Блашчак: У сераду мы падпішам кантракт з урадам ЗША наконт паставак для польскай арміі дывізіёну сыстэмаў HIMARS. То бок дывізіёну, які ў значнай ступені павялічыць баявую здольнасьць польскай арміі. Гэта будзе 20 мабільных сыстэм разам з боепрыпасамі. Гэта сучасная й правераная ў Афганістане, Іраку й Сырыі ваенная тэхніка. Гэта тэхніка, якая дае перавагу на полі бою.
У сваю чаргу прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі пераконваў, што моцная й сучасная армія - гэта прыярытэт Польшчы. Паводле яго, ваенныя традыцыі краіны павінны адлюстроўвацца перш за ўсё у сучаснасьці войска.
Матэвуш Маравецкі: Мы на добрым шляху да стварэньня патэнцыялу, які павялічыць палітычныя, геапалітычныя й эканамічныя магчымасьці Польшчы. Моцная армія – гэта таксама важная роля Польшчы ў Эўропе і ў сьвеце.
Пра тое, што такая пакупка будзе магчымая, стала вядома ўжо у лістападзе мінулага году. Тады міністар Блашчак паведаміў, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў продаж сыстэмаў Польшчы.
HIMARS - гэта абрэвіятура ангельскай назвы High Mobility Artillery Rocket System, - Сыстэма ракетнай артылерыі высокай мабільнасьці.
HIMARS – гэта сыстэма мабільных пускавых установак, у якіх выкарыстоўваюцца боепрыпасы GMLRS-U / AW ATACMS.
Сыстэма здольная зьнішчаць цэлі на адлегласьці да 300 кілямэтраў.
Пускавая ўстаноўка знаходзіцца на браніраваным, лёгкім грузавіку. Сыстэма дазваляе ажыцьцяўляць глыбокія ракетныя ўдары.
Увядзеньне згаданых комплексаў на ўзбраеньне польскай арміі зьяўляецца вельмі важным элемэнтам праграмы па мадэрнізацыі Ўзброеных Сіл.
Разам з пускавымі ўстаноўкамі Польшча атрымлівае таксама боепрыпасы, лягістычны й навучальны пакеты.
Сыстэмы HIMARS выпускае канцэрн Lockheed Martin. Частка экспэртаў адзначае, што плянаваная польскім урадам пакупка ніяк не прычыніцца да разьвіцьця польскай абароннай прамысловасьці, паколькі ў вытворчасьць сыстэм ня будуць заангажаваныя айчынныя прадпрыемствы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт