Група „Вагнэра” – армія расейскіх наймітаў
Дзякуючы сакрэтнай групе наймітаў Расея можа ўмешвацца ў сытуацыю ў розных кутках сьвету.
Сёньняшняе выданьне „Gazeta Wyborcza” зьмяшчае буйны артыкул пра групу „Вагнэра” – сакрэтную групу наймітаў, якая была створана па ініцыятыве камандзіраў расейскага Генштаба.
Прыватнай вайсковай кампаніяй, верагодна, камандуе былы камандзір паветрана-дэсантных войскаў, падпалкоўнік Дзьмітрый Уткін, псэўданім „Вагнэр”.
Група пакліканая, каб Расея мела магчымасьць неафіцыйна ўмешвацца ў сытуацыю там, дзе афіцыйна ейных вайскоўцаў няма, напрыклад, у Сырыі, Вэнэсуэле, Данбасе і ў многіх іншых кутках сьвету. Менавіта таму расейцы называюць членаў групы „настамнетамі” ад сказу „нас там нет”.
Цяпер, як запэўнівае Крэмль, „настамнетаў” няма таксама ў Вэнэсуэле. Тым часам, паводле агенцтва Reuters, нядаўна ў гэтую краіну паляцела каля 400 расейскіх наймітаў, каб абараняць прэзыдэнта Нікаляса Мадуру на выпадак бунту яго гвардзейцаў.
Члены групы „Вагнэра” прысутныя, перш за ўсё, у тых краінах Афрыкі, дыктатары якіх гатовыя плаціць за расейскую ахову золатам, брыльянтамі, ці ўдзелам у здабычы каштоўных мінэралаў.
Незалежная „Новая газета” прааналізавала маршруты прыватнага самалёта Яўгена Прыгожына – чалавека, якому Крэмль даручыў кантроль над групай „Вагнэра”.
Паводле апублікаванага ў панядзелак артыкылу, машына рэгулярна, то бок раз у месяц, ажыцьцяўляе рэйсы ў Сырыю, Лібан, а таксама ў Афрыку, то бок у Лібію, Чад, Судан, Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, Конга, Кэнію, Анголу, Зымбабвэ й Мадагаскар.
Члены групы „Вагнэра” ўпершыню былі заўважаныя на анэксаваным Расеяй Крыме, але найбольш пасьпяховымі яны аказаліся на Данбасе. На ўсходзе Ўкраіны „настамнеты” наводзяць парадак у радах сэпаратыстаў, напрыклад, ліквідуюць непаслухмяных важакоў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз