Logo Polskiego Radia
Print

Што польскі друк піша пра сьмерць мэра Гданьска

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.01.2019 12:09
«Бывай, дарагі Павал», «Ён любіў свабоду й салідарнасьць», «Кінутае зерне нянавісьці».
Кніга спачуваньняў у сувязі са сьмерцю Паўла Адамовіча адкрытая ў Варшаўскай мэрыі Кніга спачуваньняў у сувязі са сьмерцю Паўла Адамовіча адкрытая ў Варшаўскай мэрыі PAP/Tomasz Gzell

Усе сёньняшнія польскія газэты й парталы паведамляюць пра сьмерць мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Нагадаем, у нядзелю падчас дабрачыннай акцыі гораданачальнік знаходзіўся на сцэне, калі на яе ўскочыў 27-гадовы мужчына й нанёс Адамовічу некалькі ўдараў нажом. Злачынцу затрымала паліцыя, матывы нападу разглядаюцца сьледзтвам. Мэр гораду атрымаў шматлікія цяжкія раненьні, у тым ліку сэрца й дыяфрагмы. Нягледзячы на высілкі мэдыкаў, ён памёр у шпіталі ў панядзелак.
«Шок пасьля драматычных падзей у Гданьску», «Гэта быў добры й прыемны чалавек», «Тонкая мяжа тэрору» – гэта назвы артыкулаў, прысьвечаных трагічным падзеям у Гданьску, са старонак права-цэнтрысцкай газэты Rzeczpospolita.
«Палітыкі ў шоку пасьля забойства», «Праца на карысьць гораду была для яго выклікам», «Забойства Адамовіча: знакі пытаньня» – гэта ў сваю чаргу загалоўкі артыкулаў у эканамічным штодзённым выданьні Dziennik Gazeta Prawna.
«Бывай, дарагі Павал», «Ён любіў свабоду й салідарнасьць», «Кінутае зерне нянавісьці» – піша Gazeta Wyborcza, публікуючы на першай старонцы партрэт Паўла Адамовіча на чорным фоне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт