Logo Polskiego Radia
Print

Чапутовіч: Туск у Эўрапейскай радзе - гэта прадстаўнік Нямеччыны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2019 15:21
Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў, што польскі ўрад прапанаваў на гэтую пасаду іншага кандыдата.
Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. By Sejm RP (Fot. Kancelaria Sejmu / Rafał Zambrzycki) - 60. posiedzenie Sejmu - dzień drugi (CORRECTED), CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68440719

Чапутовіч: Туск у Эўрапейскай радзе - гэта прадстаўнік Нямеччыны
Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў, што польскі ўрад прапанаваў на гэтую пасаду іншага кандыдата.
„Мы ня ставім пад сумнеў законнасьці прысутнасьці Дональда Туска ў Эўрапейскай радзе, але мы не прызнаем яго прадстаўніком Польшчы. Ён быў кандыдатам Нямеччыны, хоць, магчыма, нефармальным”, - заявіў у інтэрвію газэце „Polska The Times” міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).
Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў, што польскія ўлады прапанавалі на пасаду старшыні Эўрапейскай рады свайго кандыдата, то бок Яцэка Сарыюша-Вольскага (Jacek Saryusz-Wolski).
Чаму польскія ўлады лічаць, што Дональд Туск быў кандыдатам Нямеччыны на гэтую пасаду? Паводле міністра, таму, што за некалькі гадзін да пачатку саміту Эўразьвязу пра кандыдатуру Туска паведаміла ў сваім выступленьні нямецкая канцлерка Ангела Мэркель. „Адтуль выснова, што ён быў прадстаўніком Нямеччыны”, - кажа Чапутовіч.
„Выбар Туска быў законным, але этычна вельмі сумнеўным. Упершыню ад нейкай краіны быў выбраны ня той кандыдат, чым асоба, якую прапанаваў ейны ўрад ”, - заявіў міністар.
Ён нагадаў, што Эўразьвяз меў удакладніць працэдуру выбару кандыдатаў на найважнейшыя пасады ў супольнасьці, але да гэтай пары ніхто гэтым не заняўся.
„Афіцыйнае прызнаньне факту, што Дональд Туск ня быў прадстаўніком Польшчы, але, скажам так, Нямеччыны, можа ўскладніць польскаму экс-прэм’еру вяртаньне на палітычную сцэну ў краіне”, - падсумаваў кіраўнік польскай дыпляматыі ў размове з газэтай „Polska The Times”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт