Logo Polskiego Radia
Print

Польскі інстытут у Менску сёлета сьвяткуе 25-годзьдзе свайго існаваньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.01.2019 13:55
  • Польскі інстытут у Менску.mp3
У гэтым годзе ў Беларусі будуць арганізаваныя некалькі дзясяткаў культурніцкіх імпрэз з удзелам польскіх выканаўцаў.

Польскі інстытут у Менску сёлета сьвяткуе 25-годзьдзе свайго існаваньня. Дырэктар установы Цэзары Карпіньскі гаворыць, што ў гэтым годзе ў Беларусі будуць арганізаваныя некалькі дзясяткаў культурніцкіх імпрэз з удзелам польскіх выканаўцаў.
Ц. Карпіньскі: Мы запрапануем інтэрдысцыплінарныя праекты, якія будуць расказваць пра сучасную Польшчу, яе мастацтва, культуры. Гэта праекты, якія таксама пакажуць, што ў апошніх гадах у Польшчы мяняецца на лепшае, чым мы можам ганарыцца.
Дырэктар Польскага інстытуту зьвярнуў увагу, што ў гэтым годзе прыпадае 200 гадавіна народзін Станіслава Манюшкі. Гэты выбітны кампазытар вядомы і шанаваны таксама ў Беларусі.
Ц. Карпіньскі: Музыка Манюшкі ў Беларусі часткова вядомая, але ёсьць менш вядомыя часткі яго творчасьці, як сакральная музыка кампазытара. І мы б хацелі заняцца папулярызацыяй гэтай музыкі ў Беларусі.
Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў маёнтку Ўбель на тэрыторыя цяперашняй Менскай вобласьці. У Менску будучы кампазытар хадзіў на ўрокі музыкі. У Менску побач са школай, куды хадзіў Манюшка, стаіць яго помнік.

Дырэктар установы Цэзары Карпіньскі гаворыць, што ў гэтым годзе ў Беларусі будуць арганізаваныя некалькі дзясяткаў культурніцкіх імпрэз з удзелам польскіх выканаўцаў.

Ц. Карпіньскі: Мы запрапануем інтэрдысцыплінарныя праекты, якія будуць расказваць пра сучасную Польшчу, яе мастацтва, культуры. Гэта праекты, якія таксама пакажуць, што ў апошніх гадах у Польшчы мяняецца на лепшае, чым мы можам ганарыцца.

Дырэктар Польскага інстытуту зьвярнуў увагу, што ў гэтым годзе прыпадае 200 гадавіна народзін Станіслава Манюшкі. Гэты выбітны кампазытар вядомы і шанаваны таксама ў Беларусі.

Ц. Карпіньскі: Музыка Манюшкі ў Беларусі часткова вядомая, але ёсьць менш вядомыя часткі яго творчасьці, як сакральная музыка кампазытара. І мы б хацелі заняцца папулярызацыяй гэтай музыкі ў Беларусі.

Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў маёнтку Ўбель на тэрыторыі цяперашняй Менскай вобласьці. У Менску будучы кампазытар хадзіў на ўрокі музыкі. Побач са школай, дзе вучыўся Манюшка, стаіць яго помнік.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт