Logo Polskiego Radia
Print

"Халодная вайна" заваявала сэрцы эўрапейскіх кінакрытыкаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2018 12:50
  • Халодная вайна.mp3
Гэта быў польскі вечар на ўрачыстасьці ўручэньня ўзнагарод Эўрапейскай кінапрэміі ў гішпанскай Сэвільлі.
Павал Паўлікоўскі і чальцы яго каманды на ўручэньні прэміі.Павал Паўлікоўскі і чальцы яго каманды на ўручэньні прэміі.PAP/EPA/CRISTINA QUICLER / POOL

Гэта быў польскі вечар на ўрачыстасьці ўручэньня ўзнагарод Эўрапейскай кінапрэміі ў гішпанскай Сэвільлі. «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага атрымала найбольшую колькасьць статуэтак – за найлепшы фільм, рэжысуру, сцэнар і найлепшую першаплянавую акторку. Эўрапейскую кінапрэмію называюць «эўрапейскім оскарам». Яна ўручаецца з 1997 году.
«Халодная вайна» – гэта гісторыя каханьня двух людзей на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі і Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя польскія лёсы, улада, якая ўмешваецца ў форму мастацтва, палітыка, якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра эмігрантаў, якія пасьля выезду з краіны паўсюль адчуваюць сябе чужымі. За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў Залатую пальму ў Канах.
Прымаючы ўзнагароду за найлепшы сцэнар фільму «Халодная вайна» Павал Паўлікоўскі сказаў, што адчувае сябе крыху як ашуканец.
1П. Паўлікоўскі: Было нейкіх 195 вэрсій гэтага сцэнару, а сцэна, якую вы бачылі хвіліну назад (у трэйлеры), была адной з нямногіх, дзе сцэнар адпавядаў таму, што было зьнятае. Я зьяўляюся крыху анты-сцэнарыстам, паколькі я пішу ўвесь час. Я бы хацеў падзякаваць усім, хто прайшоў са мной гэтую дарогу.
Найлепшай першаплянавай акторкай прызнаная Яанна Куліг за ролю ў «Халоднай вайне». Яна не прысутнічала асабіста на ўручэньні ўзнагарод. Ад яе імя статуэтку прыняў Павал Паўлікоўскі.
2П. Паўлікоўскі: Яанна, бедная жанчына, завязнула ў Галівудзе. Яна засела там з вялікім жывоцікам, бо яна на сёмым месяцы цяжарнасьці, таму не магла прыляцець самалётам. Аднак, яна выслала мне вельмі доўгае паведамленьня. Я пастараюся яго скараціць. Я ганаруся, што атрымала гэтую ўзнагароду ад эўрапейскай кінаакадэміі. Дзякую Томашу Кату за тое, што ён быў цудоўным акторам-партнэрам. Дзякую яму таксама за шакалад, які мы разам елі паміж кадрамі.
Чарговай статуэткай, якую атрымаў Павал Паўлікоўскі, была ўзнагарода за рэжысёрскую працу. «Як цудоўна быць на гэтай урачыстасьці», – казаў польскі рэжысёр.
П. Паўлікоўскі: Гэта фантастыка. Я вельмі шчасьлівы. Я мушу падзякаваць усім, хто прычыніўся да таго, што мяне палічылі добрым рэжысёрам. Я вас кахаю!
І, хіба, найбольшую радасьць выклікала перамога польскага фільму ў катэгорыі «Найлепшы фільм году». Павал Паўлікоўскі пасьля ўручэньня чацьвёртай узнагароды дзякаваў Эўрапейскай кінаакадэміі.
П. Паўлікоўскі: Я вельмі ганаруся, што атрымаў галасы чальцоў кінаакадэміі без вядзеньня кампаніі, без фінансавых выдаткаў. Гэта цудоўна. Трэба падтрымліваць гэтую эўрапейскую традыцыю. Я б таксама хацеў падзякаваць цудоўным прадусарам і акторам.
На ўручэньні Эўрапейскай кінапрэміі быў яшчэ адзін польскі акцэнт. Мультфільм «Яшчэ адзін дзень жыцьця», гісторыя якога зьнятае на аснове аднайменнай кнігі Рышарда Капусьціньскага, атрымаў статуэтку за найлепшы анімацыйны фільм. Мультфільм стварала міжнародная група, між іншым, з Гішпаніі, Польшчы і Вугоршчыны. Гэта гісторыя пра рэпартэра, які едзе ў Анголу, каб зразумець складанасьць вайны.

«Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага атрымала найбольшую колькасьць статуэтак – за найлепшы фільм, рэжысуру, сцэнар і найлепшую першаплянавую акторку. Эўрапейскую кінапрэмію называюць «эўрапейскім оскарам». Яна ўручаецца з 1997 году.

«Халодная вайна» – гэта гісторыя каханьня двух людзей на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі і Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя польскія лёсы, улада, якая ўмешваецца ў форму мастацтва, палітыка, якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра эмігрантаў, якія пасьля выезду з краіны паўсюль адчуваюць сябе чужымі. За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў Залатую пальму ў Канах.

Прымаючы ўзнагароду за найлепшы сцэнар фільму «Халодная вайна» Павал Паўлікоўскі сказаў, што адчувае сябе крыху як ашуканец.

П. Паўлікоўскі: Было нейкіх 195 вэрсій гэтага сцэнару, а сцэна, якую вы бачылі хвіліну назад (у трэйлеры), была адной з нямногіх, дзе сцэнар адпавядаў таму, што было зьнятае. Я зьяўляюся крыху анты-сцэнарыстам, паколькі я пішу ўвесь час. Я бы хацеў падзякаваць усім, хто прайшоў са мной гэтую дарогу.

Найлепшай першаплянавай акторкай прызнаная Яанна Куліг за ролю ў «Халоднай вайне». Яна не прысутнічала асабіста на ўручэньні ўзнагарод. Ад яе імя статуэтку прыняў Павал Паўлікоўскі.
П. Паўлікоўскі: Яанна, бедная жанчына, завязнула ў Галівудзе. Яна засела там з вялікім жывоцікам, бо яна на сёмым месяцы цяжарнасьці, таму не магла прыляцець самалётам. Аднак, яна выслала мне вельмі доўгае паведамленьня. Я пастараюся яго скараціць. Я ганаруся, што атрымала гэтую ўзнагароду ад эўрапейскай кінаакадэміі. Дзякую Томашу Кату за тое, што ён быў цудоўным акторам-партнэрам. Дзякую яму таксама за шакалад, які мы разам елі паміж кадрамі.

Чарговай статуэткай, якую атрымаў Павал Паўлікоўскі, была ўзнагарода за рэжысёрскую працу. «Як цудоўна быць на гэтай урачыстасьці», – казаў польскі рэжысёр.

П. Паўлікоўскі: Гэта фантастыка. Я вельмі шчасьлівы. Я мушу падзякаваць усім, хто прычыніўся да таго, што мяне палічылі добрым рэжысёрам. Я вас кахаю!

І, хіба, найбольшую радасьць выклікала перамога польскага фільму ў катэгорыі «Найлепшы фільм году». Павал Паўлікоўскі пасьля ўручэньня чацьвёртай узнагароды дзякаваў Эўрапейскай кінаакадэміі.

П. Паўлікоўскі: Я вельмі ганаруся, што атрымаў галасы чальцоў кінаакадэміі без вядзеньня кампаніі, без фінансавых выдаткаў. Гэта цудоўна. Трэба падтрымліваць гэтую эўрапейскую традыцыю. Я б таксама хацеў падзякаваць цудоўным прадусарам і акторам.

Узнагароду за мантаж году атрымаў Яраслаў Каміньскі.

На ўручэньні Эўрапейскай кінапрэміі быў яшчэ адзін польскі акцэнт. Мультфільм «Яшчэ адзін дзень жыцьця», гісторыя якога зьнятае на аснове аднайменнай кнігі Рышарда Капусьціньскага, атрымаў статуэтку за найлепшы анімацыйны фільм. Мультфільм стварала міжнародная група, між іншым, з Гішпаніі, Польшчы і Вугоршчыны. Гэта гісторыя пра рэпартэра, які едзе ў Анголу, каб зразумець складанасьць вайны.

Пяць узнагарод ад Эўрапейскай кінаакадэміі яшчэ больш распалілі спадзяваньні польскага гледача на Оскара. Фільм «Халодная вайна» ў другой палове верасьня быў намінаваны польскай камісіяй афіцыйным польскі прадстаўніком у змаганьнях за Оскара ў катэгорыі найлепшы неангламоўны фільм. Ужо вядома, што польская стужка ёсьць у шорт-сьпісе Оскара.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт