Logo Polskiego Radia
Print

Чый погляд на вугаль пераможа - прэм'ер-міністра ці міністра асяродзьдзя?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.12.2018 12:13
Прафсаюз шахцёраў патрабуе адказу – ці ўрад будзе падтрымліваць вуглездабычу і будаўніцтва вугальных шахтаў.
Photo: lukaszdylka/pixabay.com/CC0 Public Domain

У горадзе Катавіцэ працягваецца кліматычны саміт, які паказаў, наколькі рознае стаўленьне да спальваньня вугалю назіраецца ў Польшчы ды Эўрапейскай камісіі, але таксама засьведчыў, што чальцы польскага ўраду таксама па-рознаму падыходзяць да гэтага пытаньня – піша «Rzeczpospolita».

Прэзыдэнт Анджэй Дуда пераконваў, што палякі ня могуць адмовіцца ад вугалю, паколькі ён дае краіне энэргетычную незалежнасьць, а клімат можна ахоўваць іншым чынам. Падобныя выказваньні гучалі з вуснаў прэм’ер-міністра і міністра энэргетыкі. У сваю чаргу, можна было пачуць меркаваньні іншых чальцоў ураду, якія прапанавалі паступова адмаўляцца ад вугалю. Гаворка ідзе пра міністра навакольнага асяродзьдзя Генрыка Кавальчыка і міністра прадпрымальніцтва і тэхналёгій Ядвігу Эмілевіч, якая прапануе пачаць дыскусію пра адкрыцьцё межаў Польшчы для энэргіі з іншых краін. На гэта зьвярнуў увагу ў лісьце прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму Пшэмыслаў Скупень з прафсаюзу Жнівень'80. Прафсаюз шахцёраў патрабуе ад прэм’ера адказу – ці ўрад будзе падтрымліваць вуглездабычу і будаўніцтва чарговых вугальных шахтаў.

Польская энэргетыка ў 80-ці працэнтах базіруецца на вугалі. Кошт сыравіны хутка расьце, таксама рэзка вырасьлі цэны эмісіі СО2. У выніку павышаецца таксама кошт электраэнэргіі. Цэны энэргіі на гуртовым рынку ў Польшчы ўжо значна вырасьлі. Пакуль што гэта адчуваюць прадпрыемствы і муніцыпальныя органы, урад пераконвае, што звычайныя жыхары краіны заплацяць за энэргію столькі ж, колькі раней. На самой жа справе рост цэнаў электраэнэргіі зьяўляецца ўдарам на ўсёй эканоміцы ды па ўзроўні жыцьця грамадзян. Вырастуць цэны білетаў на транспарт, асьвятленьня вуліц, энэргіі ў крамах, цэны сталі ды іншых прадуктаў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт