Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы Варшавы адзначылі Анджэйкі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.11.2018 18:36
  • Анджэйкі ў Беларускім доме.mp3
Арганізатарам імпрэзы была кіраўнік школы польскай мовы пры Беларускім доме Алёна Смаляк.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

У Польшчы адзначаюць Анджэйкі. Гэта незвычайная сьвята, неад'емнай часткай якога зьяўляецца дзявочая варажба.

Паводле Грыгарыянскага календара, уначы зь 29 на 30 лістапада, напярэдадні дня Сьвятога Андрэя, незамужнія дзяўчыны варожаць на сваё каханьне. Да польскай гістарычнай традыцыі Анджэек далучыўся і Беларускі дом у Варшаве.

Народна-хрысьціянскае сьвята Анджэйкі, гэта дзень памяці пакутніцкай сьмерці адно зь 12 апосталаў Ісуса Хрыста – Андрэя Першазванага.

Апостал Андрэй, паводле старажатных паданьняў, прапаведаваў хрысьціянскую веру на будучых славянскіх землях. Са сваімі казаньнямі апостал Андрэй даходзіў да Кіева і нават да Ноўгарада Вялікага.

Дзякуючы прапаведніцкай дзейнасьці на славянскіх землях Апостал Андрэй стаў лічыцца нябесным заступнікам Расеі ды Ўкраіны. Аднак, у польскай традыцыі хрысьціянская сьвята спалучылася з паганскім звычаямі. Штогод на Анджэйкі маладыя полькі варажылі на сваё каханьне. Прадметам варажбы зазвычай былі матрыманіяльныя справы.

/

Сёлета сьвяткаваньне польскіх Анджэек адбылося і ў Беларускім доме ў Варшаве. Арганізатарам імпрэзы была кіраўнік школы польскай мовы пры Беларускім доме Алёна Смаляк.

/

Цікава, што нягледзячы на распаўсюджанасьць, дагэтуль невядомым застаецца паходжаньне традыцыі Анджэек. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Анджэйкі паходзяць ад культу старажытна-германскага бога Фрэйра, але гэта толькі адна са шматлікіх навуковых гіпотэз.

У Беларускім доме з арганізатарам ды ўдзельнікамі Анджэек гутарыў Эдуард Жолуд.

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт