У Польшча стартавала праграма дапамогі „Пажылы Плюс”
Дзяржава дапаможа муніцыпальным уладам ствараць дамы дзённага дагляду пажылых людзей.
Пачынаючы зь бягучага тыдня, мясцовыя органы ўлады могуць падаваць заяву на сродкі з дзяржаўнай праграмы „Пажылы Плюс”(поль. Senior Plus), паведаміла намесьнік міністра сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Баяноўска (Elżbieta Bojanowska). Праграма адрасаваная тым муніцыпалітэтам, якія маюць намер адкрыць дамы або клюбы дзённага дагляду пажылых людзей.
Агулам у бягучым годзе на стварэньне гэткіх дзённых цэнтраў будуць выдзеленыя 80 мільёнаў злотых (больш за 18 мільёнаў 600 тысяч эўра). Як адзначае віцэ-міністар Баяноўска, польскае грамадзтва старэе й ведамства накіроўвае ўсё большыя сродкі на розныя формы дапамогі пажылым людзям.
Эльжбета Баяноўска: Міністэрства сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі прапануе пакет дзеяньняў, накіраваных на падтрымку пажылых людзей. Напрыклад, пры дапамозе няўрадавых арганізацыяў мы хочам дапамагаць актыўным старэйшым людзям. У сваю чаргу, праграма „Пажылы Плюс” – гэта шматгадовая праграма, якая ахоплівае стварэньне сеткі пляцовак дзённага дагляду пажылых людзей. На патрэбы пажылых накіраваная таксама праграма „Апека 75 Плюс”.
Віцэ-міністар Баяноўска падкрэсьліла, што праграма „Пажылы Плюс” карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод мясцовых органаў улады. У клюбах і дамах дзённага дагляду старэйшыя палякі змогуць скарыстацца сацыяльнымі паслугамі, харчаваньнем, рэабілітацыяй, адукацыйнымі заняткамі і г.д.
На стварэньне гэткага дому муніцыпальныя ўлады могуць атрымаць грант у памеры 300 тысяч злотых (амаль 70 тысяч эўра), на клюбу - 150 тысяч злотых (амаль 35 тысяч эўра).
Муніцыпалітэты будуць атрымліваць таксама па 300 злотых (амаль 70 эўра) на ўтрыманьне аднаго месца ў доме й па 200 злотых (больш за 46,5 эўра) на адно месца ў клюбе.
аз
Пачынаючы зь бягучага тыдня, мясцовыя органы ўлады могуць падаваць заяву на сродкі з дзяржаўнай праграмы „Пажылы Плюс”(поль. Senior Plus), паведаміла намесьнік міністра сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Баяноўска (Elżbieta Bojanowska).
Праграма адрасаваная тым муніцыпалітэтам, якія маюць намер адкрыць дамы або клюбы дзённага дагляду пажылых людзей.