Logo Polskiego Radia
Print

Польская моладзь плыве вакол сьвету на 100 год Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.11.2018 11:44
  • Польская моладзь.mp3
Мэта акцыі паказаць сьвету прыгажосьць Польшчы, ролю амбасадараў выпала моладзі.

«Рэйс Незалежнасьці» - гэта амбітны праект, які ладзіць фонд Сальваці, Міністэрства мараплаваньня ды рачнога суднаходзтва Польшчы, Марскі інстытут у Гдыні пры ўдзел Міністэрства замежных спраў. Мэта акцыі паказаць сьвету прыгажосьць Польшчы. Дыпляматамі ў гэтай акцыі выступае моладзь, якая плыве ды вучыцца на караблі «Дар Моладзі».

На караблі «Дар Моладзі» за год (рэйс пачаўся ў траўні бягучага году і завершыцца вясной будучага году) праплыве некалькі сотняў маладзёнаў з усяе Польшчы. Гэта пераможцы адмысловага нацыянальнага конкурсу, распавядае прэсавая сакратарка Марскога ўнівэрсытэту ў Гдыні доктар навук Агнешка Чарнэцка.

Агнешка Чарнэцка: Для нас самае важнае, каб паказаць Польшчу ў найбольшых гарадах сьвету. У рэйс вырушыла амаль тысяча маладых палякаў. Яны зьмяняюцца ў розных партах. Гэта пераможцы конкурсы, які зладзіла Міністэрства мараплаваньня ды рачнога суднаходзтва Польшчы ды Марскі ўнівэрсытэт у Гдыні, які ёсьць арматарам карабля. Непасрэдна каманда судна – гэта студэнты з нашага ўнівэрсытэту. Яны ўсё разам зьяўляюцца аб’яднанай камандай. Яны робяць усе тую самую працу: разам лезуць на мачты, чысьцяць бульбу, а таксама прадстаўляюць Польшчу ў сьвеце.

На сваім шляху карабель завітае ў 18 краін сьвету, зойдзе ў 22 парты. Сярод іх такія гарады як Капэнгаген, Бардо, Дакар, Джакарта, Сынгапур, Шанхай, Лос-Анжэлес ды Лёндан. Усюды каманда карабля ладзіць адмысловыя акцыі скіраваныя для мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў польскай дыяспары, кажа Агнешка Чарнэцка.

Агнешка Чарнэцка: У кожным порце мы ладзім сумесна з амбасадамі Польшчы сустрэчы з польскай дыяспарай. Нашы студэнты знаёмяць, паказваюць ім карабель, распавядаюць пра Польшчу. Мы раздаём падарункі з Польшчы, альбомы, супольна з дыпляматамі й консульствамі арганізуем двухбаковыя сустрэчы рознага характару: культурніцкага й бізнэсовага. Міністры сустракаюцца на працоўных сустрэчах. У некаторых партах запрашаем на судна прадстаўнікоў бізнэс-колаў. Праграма шматбаковыя ды амбітная.

Так, напрыклад, у Ганконгу каманда карабля з ініцыятывы Генэральнага консульства Польшчы зладзіла экскурсію па судне для студэнтаў ды выкладоўцаў ганконскага Polytechnic University, мясцовага Марскога музэю, Royal Hongkong Yacht Club ды арганізацый скаўтаў. У Сынгапуры на борце карабля адбыліся сэмінары на тэму марской прамысловасьці, бізнэс сустрэчы ды тэатральны выступ групы польскіх акрабатаў. У японскай Асацы каманда карабля адзначыла Сьвята незалежнасьці, разгарнуўшы 30 мэтровы сьцяг Польшчы.

Гэты рэйс найлепшая форма польскай народнай дыпляматыі, заявіў міністар мараплаваньня ды рачнога суднаходзтва Польшчы Марэк Грабарчык, які вітаў «Дар Моладзі ў Сынгапуры.

Марэк Грабарчык: За намі палова рэйса, надзвычай важны. Мы даплылі ў Сынгапур. Пачынаем чарговы этап у рэалізацыі нашага заданьня – паказаць, што Польшча найпрыгажэйшая. Вельмі важна для нас тое, што гэта прамоцыя для Польшчы ў сьвеце. Амбасадарам Польшчы тут зьяўляецца моладзь, найлепшыя з лепшых выбраныя ў рамках агульнапольскага конкурсу. Іх задачай рэклямаваць сваю Радзіму. Гэта нашы найлепшыя амбасадары.

Падчас плаваньня каманда карабля возьме ўдзел у Сусьветных днях моладзі, якія пройдуць у Панаме 22-27 студзеня 2019- га года. Таксама падчас рэйсу каманда карабля будзе расказваць сьвету пра важную гадавіну польскай нацыі – стагодзьдзе незалежнасьці. Для моладзі з каманды судна, гэты рэйс стаў найважнейшая падзея ў іх маладым жыцьці.

Анджэй: Для мяне – гэта прыгода ўсяго жыцьця, а таксама навука на ўсё жыцьцё. З аднаго боку, я навучыўся тут мараплаваньня, з іншага – ведаць, дзе наша месца. Я вельмі задаволены. Вядома, што было па-рознаму. Было больш цяжкія моманты, але, агульна, я задаволены. Сапраўдная прыгода. Спадзяюся, што можа яшчэ вярнуся на «Дар» і змагу паплыць у чарговы рэйс.

Рэйс незалежнасьці – гэта сапраўдная школа жыцьця для моладзі, кажа Агнешка Чарнэцка.

Агнешка Чарнэцка: Падчас трасы ў моры студэнты вучацца мараплаваньню разам з пераможцамі конкурсу. Яны ідуць пад ветразямі, не на рухавіку. Гэта сапраўднае мараходзтва, якае грунтуецца на моцы духа і цягліцах, а не толькі інструмэнтах. Найлепшым лекам на тугу ды цяжкасьці плаваньня ёсьць праца. Абодва капітаны кажуць, што гэта цудоўная моладзь. За ўвесь час рэйсу ніхто не сышоў на бераг. Усё кажуць, што гэты рэйс іхняя прыгода жыцьця. Пераможцы конкурсы – гэта не маракі, яны вучацца плаваць па моры. Для іх гэта вельмі прыцягальна. Асабліва першы ўзыход на мачту.

Польская моладзь вырушыла ў падарожжа вакол сьвету ў 100 гадавіну аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, каб распавесьці сьвету пра тое сваю Бацькаўшчыну.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт