Gazeta Wyborcza
Аўстрыйцы злапалі палкоўніка аўстрыйскай арміі на пэнсіі, які на працягу 20 гадоў шпіёніў на карысьць Расеі. Канцлер Сэбасьціян Курц заявіў, што краіна прадпрыме адпаведныя крокі ў дачыненьні да Расеі, з якой да гэтага часу меў сяброўскія адносіны.
70-гадовы палкоўнік хоць і быў ужо на пэнсіі, але меў доступ да разнастайных дзяржаўных сакрэтаў. Шпіён працаваў з 90-х гадоў. За сваю дзейнасьць у суме ён атрымаў ад расейцаў ня менш, чым 300 тысяч эўра.
Пачаткова пра справу напісала адна з газэт, а ў пятніцу інфармацыю пацьвердзіў канцлер Курц і міністар абароны Марыё Кунаск. Паводле іх, шпіён займаўся перадачай расейцам інфармацыі, зьвязанай з узбраеньнем аўстрыйскага войска, падрыхтоўкай асабістых профіляў камандуючых высокага рангу і інш. Міністар абароны таксама расказаў, што ў шпіёна была знойдзена тэхніка, дастаўленая яму расейцамі, пры дапамозе якой палкоўнік з імі зьвязваўся.
Аўстрыйцы атрымалі інфармацыю пра дзейнасьць расейскага шпіёна ад выведкі іншай краіны.
Канцлер Курц заявіў, што нелегальная дзейнасьць Расеі ў Аўстрыі зьяўляецца непрымальнай, і што будуць сур’ёзныя наступствы для стасункаў абедзьвюх краін. Аўстрыйскае МЗС выклікала на панядзелак расейскага амбасадара.
Масква сьцьвердзіла, што нічога ня ведае пра затрыманьне мужчыны. Расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў нават заявіў, што «непрыемна зьдзіўлены» абвінавачаньнямі Вены. У сваю чаргу аўстрыйскія дыпляматы атрымалі ад расейцаў афіцыйную пратэстацыйную ноту.
Аўстрыйцы, армія якіх не зьяўляецца чальцом НАТО, да гэтага часу клапаціліся, каб стасункі з Расеяй былі сяброўскія. Вена не выдаліла расейскіх дыпляматаў пасьля спробы атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі. У знак салідарнасьці большасьць краін ЭЗ і ЗША выдалілі некалькіх, а нават некалькіх дзясяткаў расейскіх дыпляматаў.
Gazeta Wyborcza: Аўстрыйцы злапалі палкоўніка аўстрыйскай арміі на пэнсіі, які на працягу 20 гадоў шпіёніў на карысьць Расеі. Канцлер Сэбасьціян Курц заявіў, што краіна прадпрыме адпаведныя крокі ў дачыненьні да Расеі, з якой да гэтага часу меў сяброўскія адносіны.
70-гадовы палкоўнік хоць і быў ужо на пэнсіі, але меў доступ да разнастайных дзяржаўных сакрэтаў. Шпіён працаваў з 90-х гадоў. За сваю дзейнасьць у суме ён атрымаў ад расейцаў ня менш, чым 300 тысяч эўра.
Пачаткова пра справу напісала адна з газэт, а ў пятніцу інфармацыю пацьвердзіў канцлер Курц і міністар абароны Марыё Кунаск. Паводле іх, шпіён займаўся перадачай расейцам інфармацыі, зьвязанай з узбраеньнем аўстрыйскага войска, падрыхтоўкай асабістых профіляў камандуючых высокага рангу і інш. Міністар абароны таксама расказаў, што ў шпіёна была знойдзена тэхніка, дастаўленая яму расейцамі, пры дапамозе якой палкоўнік з імі зьвязваўся.
Аўстрыйцы атрымалі інфармацыю пра дзейнасьць расейскага шпіёна ад выведкі іншай краіны.Канцлер Курц заявіў, што нелегальная дзейнасьць Расеі ў Аўстрыі зьяўляецца непрымальнай, і што будуць сур’ёзныя наступствы для стасункаў абедзьвюх краін. Аўстрыйскае МЗС выклікала на панядзелак расейскага амбасадара.
Масква сьцьвердзіла, што нічога ня ведае пра затрыманьне мужчыны. Расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў нават заявіў, што «непрыемна зьдзіўлены» абвінавачаньнямі Вены. У сваю чаргу аўстрыйскія дыпляматы атрымалі ад расейцаў афіцыйную пратэстацыйную ноту.
Аўстрыйцы, армія якіх не зьяўляецца чальцом НАТО, да гэтага часу клапаціліся, каб стасункі з Расеяй былі сяброўскія. Вена ня выдаліла расейскіх дыпляматаў пасьля спробы атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі. У знак салідарнасьці большасьць краін ЭЗ і ЗША выдалілі некалькіх, а нават некалькі дзясяткаў расейскіх дыпляматаў.
ав