Дзень Незалежнасьці вачыма патрыёта
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.11.2018 11:42
У гэты дзень вуліцамі польскай сталіцы праходзіць Марш Незалежнасьці.
photo: marszniepodleglosci.pl
Сёлета ў Польшчы адзначаецца 100 гадавіна адраджэньня незалежнасьці. Кульмінацыяй сьвяткаваньня юбілею стане Дзень незалежнасьці, які ў Польшчы адзначаюць 11 лістапада. Мы паразмаўлялі з жыхаром Варшавы, які ходзіць на Маршы, пра тое, чым для яго зьяўляецца ўдзел у нацыянальных урачыстасьцях.
У гэты дзень вуліцамі польскай сталіцы праходзіць Марш Незалежнасьці – грамадзкая акцыя, якую ладзяць розныя грамадзкія ініцыятывы з мэтай прадэманстраваць, што незалежнасьць не зьяўляецца канстантай, як трэба падтрымліваць ды змагацца за яе.
Асобы, якія выходзяць на Маршы ды іншыя дзяржаўныя ўрачыстасьці, называюць сябе патрыётамі. Патрыятызмам лічаць любоў да Радзімы, гатоўнасьць змагацца за яе. На шчасьце ў цяперашнім сьвеце не вядуцца войны і ня трэба ахвяроўваць жыцьцё за сваю краіну. Сёньняшнія патрыёты дэманструюць сваю прывязанасьць да Бацькаўшчыны, папулярызуючы сваю краіну, адзначаючы нацыянальныя сьвяты, шануючы нацыянальныя сымбалі.
З адным з такіх патрыётаў, жыхаром Варшавы Радаславам Астроскім мы паразмаўлялі.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч