Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальны музэй у Кракаве расказвае пра Пілсудскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.11.2018 15:01
  • Юзэф Пілсудскi.mp3
Выстава прымеркаваная да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
Юзэф ПілсудскiЮзэф ПілсудскiBy Witold Pikiel - fileMuzeum Narodowe w Kielcach syg. MNKi/H/3049Current image source [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=165707

Нацыянальны музэй у Кракаве расказвае пра Пілсудскага
Выстава прымеркаваная да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
Сёньня я запрашаю ў Нацыянальны музэй у Кракаве на выставу пад загалоўкам „Незалежнасьць. Вакол гістарычнай думкі Юзэфа Пілсудскага”. Яна прымеркаваная да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
„Выстава засяроджваецца на асобе маршала Юзэфа Пілсудскага”, - кажа куратар выставы Вацлава Мілеўска (Wacława Milewska).
Вацлава Мілеўска: Ён быў адным з галоўных архітэктараў нашай незалежнасьці, але таксама быў зьвязаны з Кракавам. Пасьля ўцёку з турмы пераехаў у Галіцыю й з 1901 году пачаў тут дзейнічаць. Тут ён стварыў узброеную арганізацыю, стварыў „Стрэлецкія зьвязы”.
Паводле віцэ-прэм'ера й міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Пётра Гліньскага (Piotr Gliński), дзякуючы выставе мы зможам зразумець, якім чынам Польшча магла адрадзіцца пасьля 123 гадоў няволі.
Пётр Гліньскі: Дзякуючы таму, што мы маем магчымасьць кантакту з багацьцем і разнароднасьцю ідэі Юзэфа Пілсудскага, мы можам зразумець таксама, якім чынам пасьля 123 гадоў падзелаў магла адрадзіцца незалежная Польшча. Нагадаю, гэта адбылося пасьля гадоў русыфікацыі й германізацыі, адсутнасьці палітычнага й грамадзкага сувэрэнітэту. Тым часам, шмат сьведчыць пра тое, што цягам гадоў акупацыі Польшча ўсё ж такі была незалежная, прынамсі ў сфэры культуры.
Дырэктар Нацыянальнага музэя ў Кракаве Анджэй Бэтлей (Andrzej Betlej) кажа, што выстава падзелена на 9 частак. Яны расказваюць пра гісторыю Польшчы ад „падзелаў” да „адраджэньня незалежнасьці польскай дзяржавы.
Анджэй Бэтлей: Выстава ня мае біяграфічнага характару. Яна расказвае пра нейкія гістарычныя падзеі. Тлумачыць, што гэта значыць свабода й незалежнасьць. З аднаго боку яна паказвае мінулае. Аднак з другога, прыглядаючыся да паасобных экспанатаў, узьнікае пытаньне пра тое, што для нас саміх значыць незалежнасьць.
„Яна таксама расказвае пра мары аб незалежнасьці палякаў часоў Пілсудскага”, - дадае куратар выставы Вацлава Мілеўска.
Вацлява Мілеўска: Паводле мяне, выстава расказвае пра мары пакаленьня Юзэфа Пілсудскага аб незалежнасьці. Яна засяроджваецца на ідэі маршала, якая ўсё ж адлюстроўвала меркаваньне значнай часткі польскага народу. Традыцыя незалежніцкіх паўстаньняў паўплывала на Пілсудскага, як на чалавека й палітыка. Вызначыла напрамак яго дзейнасьці.
Выстава складаецца з больш як 750 экспанатаў.
Вацлява Мілеўска: Мы паказваем унікальныя рэчы. Напрыклад, у нашых музэйных фондах удалося знайсьці сьцяг часоў Барскай канфэдэрацыі (1768-1772 -рэд). Гэта ўнікальны артэфакт. З замежжа прыехалі вобразы Леона Канета (Leon Cogniet), Леона Вычулкоўскага (Leon Wyczółkowski). У тым ліку з ЗША прыехала першая вэрсія „Сьмерці Эленаі”(Śmierć Ellenai) Яцэка Мальчэўскага (Jacek Malczewski).
Дарэчы, сьцяг часоў Барскай канфэдэрацыі зьяўляецца адным з найважнейшых экспанатаў, таксама ў сувязі са сваёй гісторыяй.
Вацлява Мілеўска: Сьцяг быў знойдзены некалькі месяцаў да адкрыцьця выставы. Раней яго проста кваліфікавалі як харугву рэлігійнага характару. Тым часам аказалася, што гэта арыгінальны сьцяг, які ўдзельнічаў у бітвах Барскай канфэдэрацыі.
Віцэ-прэм'ер Пётр Гліньскі таксама зьвярнуў увагу на тое, што Юзэф Пілсудскі разумеў ролю культуры ў адраджэньні дзяржавы й нацыі.
Пётр Гліньскі: Пілсудскі заўсёды зьвяртаў вялікую ўвагу ня толькі на супрацы зь людзьмі чыну, але таксама людзьмі літаратуры. Ён быў перакананы, што польская культура выканае важную ролю ў мабілізацыі народу да вызваленчага змаганьня і ў фарміраваньні польскай ідэнтычнасьці. Ідэнтычнасьці нашага грамадзтва й нашага народу.
На экспазыцыі можна паглядзець творы мастацтва й артэфакты пэрыяду падзелаў і барацьбы за незалежнасьць. У прыватнасьці, гэта ўнікальныя карціны, зброя, публікацыі, скульптуры, сьцягі й харугвы.
Наведнікі будуць мець магчымасьць паглядзець некалькі дзясяткаў карцінаў польскіх мастакоў канца XIX і пачатку XX стагодзьдзяў, між іншым, Яцэка Мальчэўскага, Вітальда Гротгера (Witold Grottger), Вітальда Прушкоўскага (Witold Pruszkowski), Юліюша й Войцеха Коссакаў (Juliusz i Wojciech Kossak).
Некаторыя зь іх паказваюцца ў Польшчы ўпершыню, а ў Кракаў яны прыехалі са Злучаных Штатаў Амэрыкі й Францыі.
Сярод прадстаўленых экспанатаў знаходзіцца таксама вялікая калекцыя асабістых рэчаў маршала Юзэфа Пілсудскага, напрыклад, яго куртка, ключы да горада, якія яму падарылі жыхары Вільні, а таксама артыкулы ягонага аўтарства й яго праклямацыі.
Выставу „Незалежнасьць. Вакол гістарычнай думкі Юзэфа Пілсудскага” можна будзе глядзець у Нацыянальным музэі ў Кракаве да 27 студзеня 2019 году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт