Logo Polskiego Radia
Print

Небясьпечная лялька Мома трапіла ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.11.2018 15:21
Польскія дзеці не сьвядомы пагрозы, якую нясе гэтая гульня, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Foto: screen z youtube.com

Momo Challenge – так называецца гульня для дзяцей і падлеткаў, якая трапіла ў Польшчу з Захаду. Мома – гэта тэлефонная гульня з лялькай з брыдкім жаночым тварам ды целам курыцыў у галоўнай ролі. У гульні лялька дае дзецям розныя заданьні да выкананьня. Часта іх выкананьне нясе рызыку для жыцьця. Напрыклад, адным з заданьняў ёсьць вызваліцца ў паветры з пятлі на шыі.

Выданьне піша, што пад уплывам гульні ў некаторых краінах дзеці зьдзейсьнілі самазабойства. Некалькі падобных выпадкаў здарылася ў Францыі ды Калюмбіі. Адзін выпадак мог мець месца ў Польшчы, расьсьледаваньне ў гэтай справе яшчэ не завершана.

Выданьне зазначае, што польская паліцыя ды настаўнікі выступілі з папераджальнымі заявамі, што дадзеная гульня пагражае бясьпецы ды здароўю дзяцей.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт