Logo Polskiego Radia
Print

Трамп страціў бальшыню ў ніжняй палаце Кангрэса

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.11.2018 12:01
Пры гэтым ягоныя канкурэнты з Дэмакратычнай партыі не здабылі кантролю над Верхняй палатай.
Foto: EPA/SHAWN THEW Dostawca: PAP/EPA

У гэтым амэрыканскі прэзыдэнт бачыць свае заслугі. Пра амэрыканскія прамежкавыя выбары піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Палата прадстаўнікоў для Дэмакратычнай партыі ЗША, тады як Сэнат для Рэспубліканцаў. Такі вынік прамежкавых выбараў у Амэрыцы, на якія амэрыканцы абіралі частку кангрэсмэнаў ды губэрнатараў штатаў, піша польскае выданьне.

Дадзены вынік азначае, што другая палова прэзыдэнтуры Дональда Трампа будзе больш складанай. Пасьля васьмі год у апазыцыі Дэмакратычная партыя вярнула сабе бальшыню галасоў у Палаце прадстаўнікоў. Гэта дазволіць дэмакратам блякаваць рэформы прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Таксама дэмакраты змогуць узмацніць нагляд за дзейнасьцю прэзыдэнты праз дэпутацкія камісіі. Напрыклад, камісіі па нагляду за спэцслужбамі, па наглядзе за рэформай адміністрацыі.

У сваю чаргу рэспубліканцы захавалі кантроль над Сэнатам – верхняй палатай амэрыканскага Кангрэса, што дазволіць партыі больш проста прызначаць кансэрватыўных фэдэральных судзьдзяў.

Таксама рэспубліканскія кандыдаты перамаглі на выбарах губэрнатараў у штаце Тэхас, Джорджыя ды Фларыда. У гэтым выданьне бачыць посьпех Трампа, які шмат энэргіі прысьвяціў падтрымцы кандыдатаў падчас перадвыбарчай кампаніі. Выданьне піша, што Трамп надалей мае падтрымку ды ўзьдзеяньне на кансэрватыўны электарат.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт