Logo Polskiego Radia
Print

Расея на мяжы з Польшчай разьмяшчае найноўшыя комплексы «Самарканд»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.10.2018 15:44
Няма агульнадаступнай інфармацыі аб баявых магчымасьцях гэтых сыстэм.
ro.com.pl

Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі разьмясьціла найноўшыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы «Самарканд» у Калінінградзкай вобласьці, паведамляецца на сайце niezalezna.pl.

У Расеі разгорнута як мінімум 13 комплексаў РЭБ «Самарканд-У», «Самарканд СУ-ПРД-К2», «Самарканд ПУ-ПРД-Д». Акрамя Калінінградзкай вобласьці яны разьмяшчаюцца таксама ў Архангельскай, Маскоўскай, Мурманскай, Ніжагародзкай абласьцях, Краснадарскім і Прыморскім краі, Габрэйскай аўтаномнай вобласьці і ў Беларусі.

Няма агульнадаступнай інфармацыі аб баявых магчымасьцях гэтых сыстэм.

Расейскія вайскоўцы ні разу афіцыйна ня выявілі прызначэньня гэтых комплексаў і яго характарыстыкі. Адзінае, на афіцыйным сайце ведамства абароны апублікавана аб’ява аб тэндэры на абслугоўваньне 16 такіх сыстэм.

Работы, аб якіх гаворыцца ў аб’яве, мусяць быць завершаны да 10 лістапада 2019 г.

У мінулым годзе Міністэрства абароны РФ пачало разьмяшчаць сыстэмы «Самарканд» на аб’ектах Паўночнага флёту. На аб’ектах Балтыйскага флёту з траўня мінулага году сталі рыхтаваць спэцыялістаў па абслугоўваньні гэтых сыстэм – паведамляецца на партале niezalezna.pl.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт