Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель не адмовіцца ад падтрымкі Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2018 15:36
Аднак нямецкая канцлерка можа падтрымаць таксама Baltic Pipe.
Ангелa Мэркель Ангелa Мэркель PAP/EPA/RONALD WITTEK

Мэркель не адмовіцца ад падтрымкі Nord Stream 2
Аднак нямецкая канцлерка можа падтрымаць таксама Baltic Pipe.
Прэзыдэнт Польшчы, які наведвае Нямеччыну, ня можа спадзявацца зьмены стаўленьня гэтай краіны да Nord Stream 2. Аднак ён можа выкарыстаць адкрытасьць Ангелы Мэркель на ідэю дывэрсыфікацыі й дабіцца нямецкай падтрымкі для Baltic Pipe, пераконвае галоўны рэдактар BiznesAlert.pl Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik).
У панядзелак Анджэй Дуда пачаў двухдзённы візыт у Бэрлін. Падчас яго прэзыдэнт Польшчы сустрэнецца з прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і канцлеркай Ангелай Мэркель. Палітыкі будуць абмяркоўваць, між іншым, ініцыятыву „Рэгіён трох мораў” і будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.
Яшчэ перад вылетам у Нямеччыну прэзыдэнт пераконваў, што Nord Stream 2 уяўляе сабой эканамічную пагрозу для Польшчы: будзе канкурэнцыяй для тэрмінала ў Сьвінавуйсьці й газаправоду Baltic Pipe, а таксама ўмацуе пазыцыю канцэрну „Газпром” у Эўропе.
Аднак Анджэй Дуда падкрэсьліў таксама, што пагроза для Польшчы з боку інвэстыцыі мае зусім іншы характар, чым для Ўкраіны. Для Ўкраіны гэта пытаньне існаваньня, паколькі новая труба можа рашуча скараціць паступленьні ў дзяржаўны бюджэт, якія вынікаюць з аплатаў за транзыт расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны, то бок прычыніцца да падарваньня эканамічнай стабільнасьці краіны.
Паводле рэдактара Якубіка, словы польскага прэзыдэнта могуць сьведчыць пра прымірэньне з фактам, што будаўніцтва Nord Stream 2 цяжка будзе заблякаваць і ў канчатковым рахунку ён і так узьнікне.
Тым часам, напярэдадні візыту Анджэя Дуды ў Бэрлін „The Wall Street Journal” паведаміў, што канцлерка Ангела Мэркель плянуе падтрымаць праект будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу ў Нямеччыне, каб палепшыць імідж краіны ў Эўропе, падарваны ў выніку падтрымкі нямецкім бокам Nord Stream 2.
Паводле журналіста, гэта можа быць сыгнал, які сьведчыць пра адкрытасьць канцлеркі на прапановы дывэрсыфікацыі паставак газу ў Эўропу з мэтай зьмяншэньня перавагі аднаго пастаўшчыка (Расеі).
Публіцыст прапануе выкарыстаць гэтую схільнасьць Мэркель і дабіцца рашучай падтрымкі Нямеччыны для Baltic Pipe. Калі Нямеччына ня хоча адмаўляцца ад інтарэсаў з Расеяй, то можа яна хоць падтрымае намаганьні тых краінаў (напрыклад, Польшчы), якія імкнуцца зьменшыць сваю залежнасьць ад расейскага газу, пераконвае галоўны рэдактар BiznesAlert.pl Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik).
аз

Прэзыдэнт Польшчы, які наведвае Нямеччыну, ня можа спадзявацца зьмены стаўленьня гэтай краіны да Nord Stream 2. Аднак ён можа выкарыстаць адкрытасьць Ангелы Мэркель на ідэю дывэрсыфікацыі й дабіцца нямецкай падтрымкі для Baltic Pipe, пераконвае галоўны рэдактар Biznesalert.pl Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik).

У панядзелак Анджэй Дуда пачаў двухдзённы візыт у Бэрлін. Падчас яго прэзыдэнт Польшчы сустрэнецца з прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і канцлеркай Ангелай Мэркель. Палітыкі будуць абмяркоўваць, між іншым, ініцыятыву „Рэгіён трох мораў” і будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.

Яшчэ перад вылетам у Нямеччыну прэзыдэнт пераконваў, што Nord Stream 2 уяўляе сабой эканамічную пагрозу для Польшчы: будзе канкурэнцыяй для тэрмінала ў Сьвінавуйсьці й газаправоду Baltic Pipe, а таксама ўмацуе пазыцыю канцэрну „Газпром” у Эўропе.

Аднак Анджэй Дуда падкрэсьліў таксама, што пагроза для Польшчы з боку інвэстыцыі мае зусім іншы характар, чым для Ўкраіны. Для Ўкраіны гэта пытаньне існаваньня, паколькі новая труба можа рашуча скараціць паступленьні ў дзяржаўны бюджэт, якія вынікаюць з аплатаў за транзыт расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны, то бок прычыніцца да падарваньня эканамічнай стабільнасьці краіны.
Паводле рэдактара Якубіка, словы польскага прэзыдэнта могуць сьведчыць пра прымірэньне з фактам, што будаўніцтва Nord Stream 2 цяжка будзе заблякаваць і ў канчатковым рахунку ён і так узьнікне.

Тым часам, напярэдадні візыту Анджэя Дуды ў Бэрлін „The Wall Street Journal” паведаміў, што канцлерка Ангела Мэркель плянуе падтрымаць праект будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу ў Нямеччыне, каб палепшыць імідж краіны ў Эўропе, падарваны ў выніку падтрымкі нямецкім бокам Nord Stream 2.

Паводле журналіста, гэта можа быць сыгнал, які сьведчыць пра адкрытасьць канцлеркі на прапановы дывэрсыфікацыі паставак газу ў Эўропу з мэтай зьмяншэньня перавагі аднаго пастаўшчыка (Расеі).

Публіцыст прапануе выкарыстаць гэтую схільнасьць Мэркель і дабіцца рашучай падтрымкі Нямеччыны для Baltic Pipe. Калі Нямеччына ня хоча адмаўляцца ад інтарэсаў з Расеяй, то можа яна хоць падтрымае намаганьні тых краінаў (напрыклад, Польшчы), якія імкнуцца зьменшыць сваю залежнасьць ад расейскага газу, пераконвае галоўны рэдактар Biznesalert.pl Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт