Logo Polskiego Radia
Print

У 11 раз адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.10.2018 09:52
  • Салідарныя-2018.mp3
На зьмену маштабнаму відовішчу прышлі музычныя сустрэчы ў камэральнай абстаноўцы.

Ужо ў 11 раз адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю». Першыя канцэрты Салідарных уражвалі сваім маштабам – тысячы людзей як зь Беларусі так і зь Польшчы зьбіраліся пад адкрытым небам у культавых месцах Варшавы. Рэгулярнымі госьцямі імпрэзы былі такія вядомыя музыкі, як Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч ці Сяргей Міхалок.
Першы канцэрт адбыўся 12 сакавіка 2006 года напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Асноўнай мэтай канцэрту стала падтрымка дэмакратычнай супольнасьці, а таксама прыцягненьня ўвагі да праблемы правоў чалавека ў Беларусі.
На першым канцэрце «Салідарныя зь Беларусьсю» выступілі вядомыя беларускія выканаўцы – Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Кульлінковіч, Лявон Вольскі з N.R.M. Таксама там выступалі польскія выканаўцы Raz Dwa Trzy й Habakuk. Паводле падлікаў арганізатараў увесну 2006 года на канцэрце прысутнічала больш за 6 тысяч чалавек.
Аднак ужо леташні ды сёлетні канцэрты «Салідарныя зь Беларусьсю» праходзілі ў абсалютна іншым фармаце. На зьмену маштабнаму відовішчу прышлі музычныя сустрэчы ў камэральнай абстаноўцы.
Польская грамадзкая ініцыятыва «За Вольную Беларусь» на працягу 12 гадоў зьяўляецца асноўным арганізатарам канцэртаў. Пра «Салідарныя зь Беларусьсю -2018» распавядае старшыня ініцыятывы Караліна Гэндэк:
Ініцыятыва «Салідарныя зь Беларусьсю» штогод ў Варшаве ладзіць канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю», на які мы запрашаем беларускія гурты, але ня толькі беларускія, а таксама польскія, часамі ўкраінскія.
Кожны год канцэрт прысьвечаны пэўнай ідэі, прыцягвае ўвагу да актуальнага пытаньня. Сёлета, канцэрт адбываецца пад лёзунгам-пытаньнем: «Навошта нам свабода?».
Гэтае пытаньне мы ставім ня толькі беларусам, але і палякам. Ня многія з нас думаюць пра ўласную свабоду штодня. Аднак, яе вельмі лёгка страціць. Сёлетні канцэрт мусіць прыцягнуць увагу да пытаньня свабоды ў нашых грамадзтве. (…)
Польскае радыё: На працягу апошніх некалькіх гадоў назіраецца такая што тэндэнцыя, фармат традыцыйных мнагалюдных канцэртаў паступова зьмяняецца ў бок камэральных музычных сустрэчы. Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю -2018» таксама пройдзе ў сьціплым фармаце. З чым зьвязаныя такія зьмены?
Караліна Гэндэк: Шмат розных фактараў уплывае на гэта. Перадусім, гэта амаль поўная адсутнасьць беларускай тэматыкі ў польскіх СМІ. Раней у Польшчы была значна большая цікаўнасьць да беларускіх спраў. Былі вялікія спадзяваньня на зьмены ў Беларусі. (…)
У такой сытуацыі камэральны фармат зьяўляецца аптымальным. (…)
Канцэрт Салідарныя зь Беларусьсю распачнецца 24 кастрычніка ў 18.00, ў варшаўскім клюбе «Pogłos». На канцэрце выступяць гурты «Dlina Volny», «rosa vetrov», украінскі гурт «Kolir» ды іншыя
Эдуард Жолуд
поўную гутарку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Першыя канцэрты Салідарных уражвалі сваім маштабам – тысячы людзей як зь Беларусі так і зь Польшчы зьбіраліся пад адкрытым небам у культавых месцах Варшавы. Рэгулярнымі госьцямі імпрэзы былі такія вядомыя музыкі, як Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч ці Сяргей Міхалок.

Першы канцэрт адбыўся 12 сакавіка 2006 года напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Асноўнай мэтай канцэрту стала падтрымка дэмакратычнай супольнасьці, а таксама прыцягненьня ўвагі да праблемы правоў чалавека ў Беларусі.

На першым канцэрце «Салідарныя зь Беларусьсю» выступілі вядомыя беларускія выканаўцы – Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Кульлінковіч, Лявон Вольскі з N.R.M. Таксама там выступалі польскія выканаўцы Raz Dwa Trzy й Habakuk. Паводле падлікаў арганізатараў увесну 2006 года на канцэрце прысутнічала больш за 6 тысяч чалавек.

Аднак ужо леташні ды сёлетні канцэрты «Салідарныя зь Беларусьсю» праходзілі ў абсалютна іншым фармаце. На зьмену маштабнаму відовішчу прышлі музычныя сустрэчы ў камэральнай абстаноўцы.

Польская грамадзкая ініцыятыва «За Вольную Беларусь» на працягу 12 гадоў зьяўляецца асноўным арганізатарам канцэртаў. Пра «Салідарныя зь Беларусьсю -2018» распавядае старшыня ініцыятывы Караліна Гэндэк:

Караліна Гэндэк: «Салідарныя зь Беларусьсю» штогод ў Варшаве ладзіць канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю», на які мы запрашаем беларускія гурты, але ня толькі беларускія, а таксама польскія, часамі ўкраінскія.Кожны год канцэрт прысьвечаны пэўнай ідэі, прыцягвае ўвагу да актуальнага пытаньня. Сёлета, канцэрт адбываецца пад лёзунгам-пытаньнем: «Навошта нам свабода?».Гэтае пытаньне мы ставім ня толькі беларусам, але і палякам. Ня многія з нас думаюць пра ўласную свабоду штодня. Аднак, яе вельмі лёгка страціць. Сёлетні канцэрт мусіць прыцягнуць увагу да пытаньня свабоды ў нашых грамадзтве. (…)

Караліна
Караліна Гэндэк

Польскае радыё: На працягу апошніх некалькіх гадоў назіраецца такая што тэндэнцыя, фармат традыцыйных мнагалюдных канцэртаў паступова зьмяняецца ў бок камэральных музычных сустрэчы. Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю -2018» таксама пройдзе ў сьціплым фармаце. З чым зьвязаныя такія зьмены?

Караліна Гэндэк: Шмат розных фактараў уплывае на гэта. Перадусім, гэта амаль поўная адсутнасьць беларускай тэматыкі ў польскіх СМІ. Раней у Польшчы была значна большая цікаўнасьць да беларускіх спраў. Былі вялікія спадзяваньня на зьмены ў Беларусі. (…)

У такой сытуацыі камэральны фармат зьяўляецца аптымальным. (…)

Канцэрт Салідарныя зь Беларусьсю распачнецца 24 кастрычніка ў 18.00, ў варшаўскім клюбе «Pogłos». На канцэрце выступяць гурты «Dlina Volny», «rosa vetrov», украінскі гурт «Kolir» ды іншыя.

Эдуард Жолуд

поўную гутарку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт