2-га лістапада зь візытам у Варшаву прыедзе Ангела Мэркель
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.10.2018 17:25
Пасьля году перапынку адбудуцца польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркельhttps://commons.wikimedia.org/Foto: Michael Lucan, Lizenz: CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0,
Перамовы будуць праходзіць у цяні спрэчкі ў справе другой ніткі газаправоду Nord Stream і ваенных рэпарацый.
Папярэднія кансультацыі адбыліся ў Бэрліне ў чэрвені 2016 г., калі польскі ўрад ачольвала Бэата Шыдла. Вынікі былі мізэрнымі – піша GW.
Кіраўнікі дыпляматыі маглі тады толькі пахваліцца супольным польска-нямецкім падручнікам па гісторыі, які аднак шырока не выкарыстоўваецца ў школах. Не атрымалася таксама супрацоўніцтва польскіх і нямецкіх вайскоўцаў, у чым было зацікаўлена нямецкае Міністэрства абароны.
Як будзе цяпер, у лістападзе?
Суразмоўцы GW лічаць, што на перамовах адаб'ецца спрэчка аб газаправодзе Паўночны паток, які пракладаюць па дне Балтыкі, такім чынам абмінаючы Ўкраіну і Польшчу. Газэта піша, што, хутчэй за ўсё, у лістападзе прэм’ер Маравецкі пачуе ад Мэркель, што, нягледзячы на высунутыя заўвагі, інвэстыцыя будзе працягвацца. Тым ня менш, немцы хочуць размаўляць пра забесьпячэньні ад магчымага газавага шантажу з боку Расеі.
"Пра рэпарацыі гутаркі ня будзе. Тэма закрытая", – кажа GW нямецкі дыплямат.
Gazeta Wyborcza/яс