Logo Polskiego Radia
Print

Суд: У дзіцяці могуць быць дзьве мамы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.10.2018 16:54
Дагэтуль чыноўнікі заяўлялі, што ў радках «бацька» і «маці» можна напісаць выключна дадзеныя мужчыны і жанчыны.
premier.gov.pl/

Польскія дзяржаўныя ўстановы ня маюць права адмовіць у выдачы пасьведчаньня аб нараджэньні дзіцяці па той прычыне, што бацькамі зьяўляюцца дзьве лесьбіянкі – вырашыў Галоўны адміністрацыйны суд. Гэта яскравы знак для чыноўнікаў, што трэба зьмяняць падыходы. Дагэтуль чыноўнікі заяўлялі, што ў радках «бацька» і «маці» можна напісаць выключна дадзеныя мужчыны і жанчыны. Галоўны адміністрацыйны суд сьцьвердзіў аднак, што гэта зьяўляецца праявам дыскрымінацыі няпоўнагадовага грамадзяніна Польшчы, бацькі якога – аднаполая пара. «Гэта першы працэс, у якім суд адзначыў, што галоўным зьяўляецца абарона правоў дзіцяці, а пытаньне аднаполых пар гэта толькі фон справы», - з радасьцю адзначае Зузанна Рудзіньска-Блюшч з Бюро амбудсмэна.

Праблема ўзьнікла ў справе з чатырохгадовым хлопцам, народжаным у Вялікабрытаніі ў гомасэксуальнай пары двух полек. У Вялікабрытаніі аднаполыя шлюбы дазваляюцца законам з 2013 году. У 2015 годзе маці хлопца зьвярнулася да адпаведнай установы ў Кракаве аб унясеньні замежнага пасьведчаньня аб нараджэньні ў польскія рэгістры. Гэта неабходна, калі бацькі падаюць дакумэнты дзіцяці на польскае грамадзянства. Чыноўнікі не пагадзіліся на транскрыпцыю брытанскага пасьведчаньня заяўляючы, што яно не супадае з юрыдычнымі правіламі Польшчы.

Польскае права не прадугледзела, што ў дакумэнтах можна напісаць дзьве маці. Галоўны адміністрацыйны суд вырашыў, што можна.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт