Македонія далей ад ЭЗ і NATO
Празаходні ўрад у Скоп'е пацярпеў паразу на рэфэрэндуме аб зьмене назвы краіны.
Менш як 37% македонцаў пайшлі на галасаваньне ў нядзелю, каб прыняць рашэньне па справе зьмены назвы краіны, што дазволіла б Скоп'е нанава пачаць перамовы з ЭЗ. Хоць 91% выбаршчыкаў выказаўся за зьмену назвы краіны на Рэспубліка Паўночная Македонія, то рэфэрэндум лічыцца несапраўдным, паколькі выбарчая яўка не перавысіла неабходнага мінімуму, то бок 50%, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Нагадаем, па справе зьмены назвы дзяржавы ўрад у Скоп'е падпісаў пагадненьне з Атэнамі ў чэрвені бягучага году. Паразуменьне было заключанае пасьля амаль 30 гадоў спрэчак.
З-за спрэчкі Грэцыя на працягу многіх гадоў блякавала перамовы македонцаў з Эўрапейскім Зьвязам. Нагадаем, назву „Македонія” носіць таксама паўночная правінцыя Грэцыі. Таму чарговыя грэцкія ўлады асьцерагаліся сэпаратысцкіх тэндэнцыяў у рэгіёне ў выпадку, калі яны пойдуць македонцам на руку.
Тым часам справа зьмены назвы падзяліла таксама македонскае грамадзтва. Да байкоту галасаваньня заклікаў прэзыдэнт краіны Георге Іваноў.
Вынік рэфэрэндуму, як прыхільнікі, так і праціўнікі зьмены назвы краіны ўспрымаюць па-рознаму. Праціўнікі лічаць недастатковую выбарчую яўку сваёй перамогай. У сваю чаргу ўрад у Скоп'е падкрэсьлівае, што большасьць македонцаў (91% удзельнікаў рэфэрэндуму) усё ж выказалася за зьмену назвы, то бок падтрымала яго волю, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
аз