Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда прыме ўдзел у сэсіі ГА ААН у Нью-Ёрку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.09.2018 15:45
Пры гэтай нагодзе польскі прэзыдэнт зноў сустрэнецца з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Сядзіба ААН у Нью-ЁркуСядзіба ААН у Нью-ЁркуPhoto: FilipFilipovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Анджэй Дуда прыме ўдзел у сэсіі ГА ААН у Нью-Ёрку
Пры гэтай нагодзе польскі прэзыдэнт зноў сустрэнецца з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пачаў чарговы візыт у Злучаныя Штаты Амэрыкі. На гэты раз кіраўнік польскай дзяржавы знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе ён прыме ўдзел у 73-ай сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Візыт прэзыдэнта таксама носіць эканамічнае вымярэньне. У Нью-Ёрку прэзыдэнта суправаджае першая лэдзі Агата Канрхаўзэр-Дуда.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Галоўным пунктам візыту Анджэя Дуды ў Нью-Ёрку будзе ўдзел у сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Паводле кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштафа Шчэрскага (Krzysztof Szczerski), выступленьне польскага прэзыдэнта заплянаванае на сераду.
Кшыштаф Шчэрскі: Сёлета выступленьне польскага прэзыдэнта будзе прысьвечанае пытаньню шматбаковых міжнародных адносінаў, то бок мультылятэралізму, які прыцягвае ўвагу ўсіх міжнародных палітыкаў. Прэзыдэнт зьверне ўвагу на тое, што ёсьць дзьве формы мультылятэралізму. Польшча падтрымлівае тую, якая зводзіцца да адзінства дзяржаваў. Па гэтай справе нашая краіна хоча ўдзельнічаць, напрыклад, у ініцыятывах, датычных рэформы Рады Эўропы й падкрэсьліваць справу роўнасьці краінаў у рамках міжнародных адносінаў. Другая форма мільтылятэралізму зводзіцца да гэтак званага „канцэрту імпэрыяў”, то бок да сытуацыі, калі магутныя дзяржавы вырашаюць пра іншых без іх удзелу й згоды. Польшча выступае супраць гэткай формы міжнародных адносінаў.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда прыме ўдзел у паседжаньні Рады Бясьпекі ААН, якое будзе ачольваць прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. „Анджэй Дуда будзе ўдзельнічаць таксама ў канфэрэнцыі на тэму міратворчых місіяў”, -паведаміў Кшыштаф Шчэрскі.
Кшыштаф Шчэрскі: Польшча хоча вярнуцца да больш маштабнага ўдзелу ў міратворчых місіях. Цяпер мы чакаем разгляду нашай заявы, адносна ўдзелу польскіх вайскоўцаў у кантынгентах ААН. Гэта таксама важны элемэнт візыту прэзыдэнта ў Нью-Ёрку.
Міністар Шчэрскі падкрэсьлівае, што візыт Анджэя Дуды ў Нью-Ёрку будзе нагодай для чарговых сустрэчаў з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Кшыштаф Шчэрскі: У панядзелак увечары адбудзецца традыцыйны прыём, які Дональд Трамп выдае ў гонар кіраўнікоў дэлегацыяў паасобных краінаў. Пазьней будзе паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, а таксама размовы ў кулюарах. Можна будзе працягваць перамовы з Вашынгтону. Дарэчы, прэзыдэнты такім чынам дамовіліся. Размовы, якія адбыліся ў Вашынгтоне, датычылі ў асноўным двухбаковых адносінаў. Цяпер польскі бок будзе мець нагоду прадставіць сваю пазыцыю па глябальных пытаньнях.
Падчас знаходжаньня ў Нью-Ёрку польская прэзыдэнцкая пара прыме ўдзел у адкрыцьці выставы, прысьвечанай Юзэфу Пілсудскаму й сустрэчы, якую з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы арганізоўвае Генэральнае консульства Польшчы.
Анджэй Дуда таксама афіцыйна адкрые офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю ў Нью-Ёрку. Пры гэтай нагодзе кіраўнік Польшчы сустрэнецца з прадстаўнікамі асяродзьдзя бізнэсу. Офіс разьмешчаны на цэнтральным Манхэтане. Яго задача – дапамога польскім кампаніям на рынку ЗША, а таксама прыцягваньне ў Польшчу амэрыканскага капіталу.
Прэзыдэнт будзе заахвочваць амэрыканцаў інвэставаць ня толькі ў Польшчы, але таксама ў іншых краінах ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, паведаміў Шчэрскі.
Кшыштаф Шчэрскі: Мы хочам паказаць, што Польшча - гэта шлях, акно ва ўвесь рэгіён.
Аддзяленьне Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю ў Нью-Ёрку будзе адным з шасьці ў ЗША.
Паводле віцэ-старшыні Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю Войцеха Фэдкі, само разьмяшчэньне офісу ў настолькі стратэгічным месцы, якім зьяўляецца Нью-Ёрк, мае вырашальнае значэньне.
Войцех Фэдка: Аддзяленьне агенцтва месьціцца ў фінансавым цэнтры ня толькі ЗША, але таксама ўсяго сьвету. Менавіта таму яно павінна дапамагчы прыцягваць капітал у Польшчу. Гаворка ідзе ня толькі пра гандаль, але перш за ўсё пра інвэстыцыі.
Офіс у Нью-Ёрку будзе 52 прадстаўніцтвам Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю ў сьвеце.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт