Logo Polskiego Radia
Print

Польскія жаўнеры вернуцца на Галанскія вышыні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.09.2018 15:21
Удзел у місіях ААН - гэта магчымасьць паказаць сваё заангажаваньне й атрымаць досьвед у баявых умовах.
Галанскія вышыніГаланскія вышыніPhoto: jawlany/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія жаўнеры вернуцца на Галанскія вышыні
Удзел у місіях ААН - гэта магчымасьць паказаць сваё заангажаваньне й атрымаць досьвед у баявых умовах.
Польшча хоча накіраваць сваіх вайскоўцаў на місію ААН на ізраільска-сырыйскую мяжу. Калі арганізацыя згодзіцца, польскі ўзвод можа дысьлякавацца на Галанскіх вышынях ужо ў сакавіку 2019 году, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Польскі кантынгент можа налічваць каля 150 жаўнераў, а таксама 15 бронетранспартэраў „Rosomak” і два самаходныя мінамёты „Rak”. Хутчэй за ўсё, гэта будзе лягістычная кампанія або ўзвод сапэраў. Магчыма, што пытаньне польскага кантынгетну закране прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які ў аўторак прыме ўдзел у сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Дарэчы, пра тое, што Польшча хоча вярнуцца да ўдзелу ў місіях Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, польскі прэзыдэнт казаў яшчэ ў сакавіку бягучага году падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства абароны й камандаваньнем польскіх узброеных сілаў.
Чаму Польшча хоча зноў прымаць удзел у місіях ААН? Паводле словаў камэнтатараў, гэта просты спосаб паказаць хаўрусьнікам заангажаваньне ў справы, датычныя бясьпекі.
„На самой справе, амэрыканцы глядзяць на дзьве рэчы: ці мы выдаткоўваем дастатковую колькасьць сродкаў на армію й ці накіроўваем сваіх жаўнераў туды, дзе яны патрэбныя”, - кажа ананімны суразмоўца газэты.
Па-першае, у гэтым выпадку польскі бок можа лёгка паказаць сваё заангажаваньне. Па-другое, і ня менш важнае, большую частку кошту гэткай місіі бярэ на сябе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Варта таксама памятаць, што вайскоўцы заўсёды здабываюць досьвед падчас гэткіх місіяў.
У цяперашні час польскія жаўнеры ўдзельнічаюць у васьмі місіях за межамі краіны, у тым ліку ў Іраку й Афганістане, дзе знаходзіцца каля 350 польскіх жаўнераў. Адносна новым досьведам для палякаў зьяўляецца ўдзел у місіях у Латвіі й Румыніі, дзе на працягу двух апошніх гадоў яны ўмацоўваюць усходні флянг NATO. У сваю чаргу ў Косаве польскія вайскоўцы прысутнічаюць ужо амаль 20 гадоў. Сымбалічнай зьяўляецца прысутнасьць палякаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе ў цяперашні час служыць ... адзін польскі жаўнер, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт