Logo Polskiego Radia
Print

Польская дабрачынная арганізацыя зладзіла адпачынак для беларускіх дзяцей

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.08.2018 17:18
  • Адпачынак беларускіх дзяцей у Польшчы.mp3
«Мы паказваем тыя пазытыўныя зьмены, якія адбываюцца з дапамогай супрацы паміж рознымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу».
фота: Карытас

Па запрашэньні польскай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас група з 40 беларускіх дзяцей адпачывала ў Польшчы.
Непасрэдна за арганізацыю адпачынку беларускіх дзетак адказвала арганізацыі Карытас Чэнстахова.
Летні лягер ладзіўся ў цэнтры адпачынку ў мясцовасьці Понік, каля Янава, што ў паўднёвай Польшчы. Паводле арганізатараў, для дзяцей была распрацаваная разнастайная культурная й забаўляльная праграма.
Сярод іншага, беларускія дзеці ўдзельнічалі ў мастацкіх занятках, экскурсіях й шматлікіх вандроўках. Група наведала Айцоўскі нацыянальны парк, гарады Ольштын і Чэнстахова. Дзякуючы прадуманаму й насычанаму графіку, як сьцьвярджаюць арганізатары, беларускія дзеці добра пазнаёміліся з Польшчай, яе мовай і культурай.
Больш падрабязна пра сёлетні адпачынак малых беларусаў распавядае яго завадатар з боку Карытас Чэнстахова ксёндз Марэк Батор.
Ксёндз Марэк Батор: Сёлета ў чарговы раз мы арганізавалі адпачынак для дзяцей зь Беларусі, а менавіта для дзяцей з барысаўскай парафіі Менскай вобласьці. Разам зь дзецьмі прыехалі дзьве жанчына-апекуна, а таксама два беларускія сьвятары – яны займаліся дзецьмі падчас дарогі.
У сваю чаргу, тут на месцы была арганізаваная фантастычная праграма, якая зладжана супрацоўнікамі й валянтэрамі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас Польшча.
Дзеці знаходзіліся ў нас на працягу двух тыдняў. Наведалі мноства цікавых мясьцін, гэта й Сандомеж, паркі атракцыёнаў і канешне Чэнстахова.
Вядома, падчас іх побыту мы зьвяртала асаблівую ўвагу на тое, якую важную гадавіну сёлета перажывае Польшча, а менавіта – стагодзьдзе нашай незалежнасьці.
Увесь адпачынак беларускіх дзяцей у Польшчы фінансаваўся Сэната Рэчы Паспалітай і Карытас Польшча.
Дзякуючы моцнай супрацы гэтых сур’ёзных арганізацый мы былі ў стане прыняць 40 дзяцей, і таксама іх апекуноў.
Для нашых гасьцей гэты былі неверагодныя імгненьні, дзеці ўзрушаныя. Дзеткі з надзеяй чакаюць чарговага адпачынку ў нас ужо ў наступным годзе.
Вандроўкі па Польшчы выклікалі ў малых гасьцей зь Беларусі сапраўдны культурны шок, працягвае ксёндз Батор.
Ксёндз Марэк Батор: Найвялікшае зьдзіўленьне ў беларускіх дзяцей выклікае агульная прыгажосьць Польшчы. Нам хочацца паказваць маладым людзям тое, як Польшча зьмяняецца ў лепшы бок, як яна красуецца.
Мы паказваем тое, што адбываецца ў межах існаваньня аб’яднанай Эўропы, які пазытыўныя зьмены адбываюцца з дапамогай супрацы паміж рознымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Нам ёсьць, што паказаць нашым гасьцям, відавочна, гэта выклікае захапленьне беларускіх дзяцец.
У Беларусі, ў парафіях, сьвятары пільнуюць, каб кожны раз да нас прыязджалі розныя дзеці. Якія маюць польскі генатып, нейкае польскае паходжаньне.
Аднак, з большага гэта дзеці, якія не маюць у сваіх сем’ях польскай складавой, дзякуючы якой, ны маглі бы вывучаць польскую мову. Усё адно, яны вельмі адкрытыя на знаёмства з польскай мовай. Некаторыя нават абяцаюць, што будуць вывучаць польскую й надалей.
Глядзеў на гэтых дзяцей зь вялікай-вялікай надзеяй. Я няўстанна паўтараю, што сьвет зьмяняецца толькі тады, калі мы з малых гадоў, працуем над дзіцячым характарам, эмоцыямі, разьвіваем пачуцьцё адказнасьці.
Перакананы, што той унёсак які мы зрабілі ў разьвіцьцё гэтых дзяцей, будзе вельмі прыдатны для іх у будучыні.
Таксама перакананы ў тым, што нягледзячы на тое, што гэтыя дзеткі з большага праваслаўныя, пасьля нашых візытаў яны робяцца адкрытымі для Каталіцкага Касьцёла.
Падчас летніка з боку супрацоўнікаў Карытас вялікая ўвага надавалася пытаньню маральна-духоўнага выхаваньня падрастаючага пакаленьня, гаворыць ксёндз Батор.
Двухтыднёвы адпачынак беларускіх дзяцей у Польшчы зладжаны ў супрацы трох арганізацый: Картыас Чэнстахоўскай архідыяцэзіі, Карытас Польшча а таксама Сэнату Польшчы
Эдуард Жолуд

Па запрашэньні польскай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас група з 40 беларускіх дзяцей адпачывала ў Польшчы.

Непасрэдна за арганізацыю адпачынку беларускіх дзетак адказвала арганізацыі Карытас Чэнстахова.Летні лягер ладзіўся ў цэнтры адпачынку ў мясцовасьці Понік, каля Янава, што ў паўднёвай Польшчы.

Паводле арганізатараў, для дзяцей была распрацаваная разнастайная культурная й забаўляльная праграма.Сярод іншага, беларускія дзеці ўдзельнічалі ў мастацкіх занятках, экскурсіях й шматлікіх вандроўках.

Група наведала Айцоўскі нацыянальны парк, гарады Ольштын і Чэнстахова. Дзякуючы прадуманаму й насычанаму графіку, як сьцьвярджаюць арганізатары, беларускія дзеці добра пазнаёміліся з Польшчай, яе мовай і культурай. Больш падрабязна пра сёлетні адпачынак малых беларусаў распавядае яго завадатар з боку Карытас Чэнстахова ксёндз Марэк Батор.

Ксёндз Марэк Батор: Сёлета ў чарговы раз мы арганізавалі адпачынак для дзяцей зь Беларусі, а менавіта для дзяцей з барысаўскай парафіі Менскай вобласьці. Разам зь дзецьмі прыехалі дзьве жанчына-апекуна, а таксама два беларускія сьвятары – яны займаліся дзецьмі падчас дарогі.

У сваю чаргу, тут на месцы была арганізаваная фантастычная праграма, якая зладжана супрацоўнікамі й валянтэрамі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас Польшча.

Дзеці знаходзіліся ў нас на працягу двух тыдняў. Наведалі мноства цікавых мясьцін, гэта й Сандомеж, паркі атракцыёнаў і канешне Чэнстахова.

Вядома, падчас іх побыту мы зьвярталі асаблівую ўвагу на тое, якую важную гадавіну сёлета перажывае Польшча, а менавіта – стагодзьдзе нашай незалежнасьці.Увесь адпачынак беларускіх дзяцей у Польшчы фінансаваўся Сэната Рэчы Паспалітай і Карытас Польшча.

Дзякуючы моцнай супрацы гэтых сур’ёзных арганізацый мы былі ў стане прыняць 40 дзяцей, і таксама іх апекуноў. Для нашых гасьцей гэты былі неверагодныя імгненьні, дзеці ўзрушаныя. Дзеткі з надзеяй чакаюць чарговага адпачынку ў нас ужо ў наступным годзе.

Вандроўкі па Польшчы выклікалі ў малых гасьцей зь Беларусі сапраўдны культурны шок, працягвае ксёндз Батор.

Ксёндз Марэк Батор: Найвялікшае зьдзіўленьне ў беларускіх дзяцей выклікае агульная прыгажосьць Польшчы. Нам хочацца паказваць маладым людзям тое, як Польшча зьмяняецца ў лепшы бок, як яна красуецца.

Мы паказваем тое, што адбываецца ў межах існаваньня аб’яднанай Эўропы, які пазытыўныя зьмены адбываюцца з дапамогай супрацы паміж рознымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Нам ёсьць, што паказаць нашым гасьцям, відавочна, гэта выклікае захапленьне беларускіх дзяцец.

У Беларусі, ў парафіях, сьвятары пільнуюць, каб кожны раз да нас прыязджалі розныя дзеці. Якія маюць польскі генатып, нейкае польскае паходжаньне.

Аднак, з большага гэта дзеці, якія не маюць у сваіх сем’ях польскай складавой, дзякуючы якой, ны маглі бы вывучаць польскую мову. Усё адно, яны вельмі адкрытыя на знаёмства з польскай мовай. Некаторыя нават абяцаюць, што будуць вывучаць польскую й надалей.

Глядзеў на гэтых дзяцей зь вялікай-вялікай надзеяй. Я няўстанна паўтараю, што сьвет зьмяняецца толькі тады, калі мы з малых гадоў, працуем над дзіцячым характарам, эмоцыямі, разьвіваем пачуцьцё адказнасьці.

Перакананы, што той унёсак які мы зрабілі ў разьвіцьцё гэтых дзяцей, будзе вельмі прыдатны для іх у будучыні. Таксама перакананы ў тым, што нягледзячы на тое, што гэтыя дзеткі з большага праваслаўныя, пасьля нашых візытаў яны робяцца адкрытымі для Каталіцкага Касьцёла.

Падчас летніка з боку супрацоўнікаў Карытас вялікая ўвага надавалася пытаньню маральна-духоўнага выхаваньня падрастаючага пакаленьня, гаворыць ксёндз Батор. Двухтыднёвы адпачынак беларускіх дзяцей у Польшчы зладжаны ў супрацы трох арганізацый: Картыас Чэнстахоўскай архідыяцэзіі, Карытас Польшча а таксама Сэнату Польшчы.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт