Logo Polskiego Radia
Print

Вялікі Парад Незалежнасьці пройдзе ў сераду ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.08.2018 13:02
Мінабароны падрыхтавала адмысловую памятную кнігу з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці.
Генэральная рэпэтыцыя перад парадамГенэральная рэпэтыцыя перад парадамPAP/Jakub Kamiński

15 жніўня ў Варшаве адбываецца вялікі вайсковы парад з нагоды Дня Войска Польскага. Пра тое, як мерапрыемства плянуецца правесьці сёлета, напісала выданьне „Rzeczpospolita”. Гэта Вялікі Парад Незалежнасьці, з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці польскай дзяржавы. Парад пройдзе ўздоўж бульвараў на заходнім беразе Віслы, ад Гданьскага да Слёнска-Дамброўскага маста.

Па інфармацыі Міністэрства нацыянальнай абароны, у парадзе будзе ўдзельнічаць звыш тысячы жаўнераў, па вуліцах сталіцы праедзе амаль 200 вайсковых машын, а на небе паявіцца сотня самалётаў і верталётаў. Кульмінацыйны пункт знаходзіцца каля мультымэдыйных фантанаў, дзе парад прыме прэзыдэнт Анджэй Дуда.

У паветраным парадзе прымуць удзел між іншым самалёты для высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў, набытыя яшчэ папярэднім міністрам абароны Антоні Мацярэвічам. Яны праляцяць пад эскортам зьнішчальнікаў Ф-16.

Упершыню ў парадзе будзе ўдзельнічаць каля 900 аматараў гісторыі, рэканструктараў, якія пакажуць гістарычныя сцэны з жыцьця Польскага Войска – ад сярэднявечча да Другой сусьветнай вайны.

Мінабароны падрыхтавала адмысловую памятную кнігу з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці, у якую кожны зможа запісацца каля Помніка невядомаму жаўнеру і ў парку фантанаў. Пасьля параду на стадыёне ў Варшаве адбудзецца сямейны фэст, падчас якога можна будзе ўбачыць вайсковую тэхніку. Вайсковыя ўрачыстасьці, а таксама фэсты, пройдуць таксама ў Беластоку, Кельцах, Катавіцах, Познані і Шчэціне.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт