Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцы заяўляюць пра намер увесьці новыя санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.08.2018 14:34
Гэта наступства спробы стручэньня С. Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікабрытаніі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DWilliams/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША заявілі пра намер увесьці чарговыя санкцыі супраць Расеі, за спробу атручэньня ў Вялікабрытаніі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў сакавіку гэтага году – нагадвае „Rzeczpospolita”.

Санкцый яшчэ няма, але сама згадка пра іх страсянула расейскі рынак – вырас курс даляра, акцыі найбуйнейшых расейскіх кампаній пачалі падаць. Працягваецца таксама масавая распродаж расейскіх дзяржаўных аблігацый.

Амэрыканцы патрабуюць, каб Расея ўпусьціла міжнародных экспэртаў, у мэтах правядзеньня разьбіральніцтва па справе “навічка” – хімічнага рэчыва, пры дапамозе якога была парведзеная спроба атручэньня. У сваю чаргу ў самой Расеі групы актывістаў спрабуюць дамагчыся ад уладаў наладжаньня рэфэрэндуму па пытаньні павышэньня пэнсійнага ўзросту, што прапануе Крэмль, хаця абсалютная большасьць жыхароў краіны выступае супраць.

Дзьве гэтыя справы выпадкова супалі па часе. Кожная з іх паасобку была б праблемнай для расейскага ўладу, а дзьве разам зьяўляюцца вялізным галаўным болем – піша ў камэнтары Анджэй Ламаноўскі. Праўда, Трамп даў Расеі 90 дзён на тое, каб выканаць патрабаваньні ЗША. Гэта значыць, што тэрмін закончыцца напярэдадні выбараў у Кангрэс – выразны сігнал, што прэзыдэнт ЗША намераны скарыстаць адказам Пуціна для павышэньня папулярнасьці кандыдатаў яго партыі, а пасьля выбараў верагодней за ўсе ён перастане закручваць гайкі Расеі.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт