Logo Polskiego Radia
Print

Новы камандыючы польскай арміі робіць стаўку на тэрытарыяльную абарону

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.07.2018 15:12
«Сон у намётах завершыцца: падчас манэўраў будзем спаць так як на вайне - у палявых умовах».
Генэрал Раймунд Анджэйчак
Генэрал Раймунд Анджэйчак PAP/Marcin Bielecki

Новы шэф польскай арміі робіць стаўку на тэрытарыяльную абароны
Генэрал Раймунд Анджэйчак з 1 студзеня 2019 году стане фактычным камандуючым Узброеных сіл Польшчы, менавіта яму будзе падпарадкоўвацца генэральнае й апэрацыйнае камандаваньне.
Генэрал Раймунд Анджэйчак ва ўзросьце 50 гадоў стаў самым маладым камандуючым такога ўзроўню ў гісторыі Польшчы. Генэрал Анджэйчак зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам войскаў тэрытарыяльнай абароны.
На яго думку, праз актывізацыю структур тэрытарыяльных войскаў, можна знайсьці выдатнае прымяненьне духу патрыятызму, а зацікаўленасьць маладых людзей вайсковай справай накіраваць у практычнае рэчышча.
Адначасова, генэрал Раймунд Анджэйчак, падкрэсьлівае, што асновай ваеннага патэнцыялу краіны зьяўляюцца апэратыўныя войскі. Замены ролямі паміж тэрытарыяльнай абаронай і апэратыўнымі войскамі не адбудзецца.
Таксама генэрал, заявіў што ў Польшчы зьменіцца канцэпцыя правядзеньня вайсковы вучэньняў. У прыватнасьці Раймунд Анджэйчак заявіў: «Сон у намётах завершыцца, падчас манэўраў будзем спаць так як на вайне, то-бок у вайсковым транспарце».
Сваёй першай мэтай на новай пасадзе Анджэйчак называе «выцяганьне арміі з зоны камфорту», паведамляе Gazeta Wyborcza.

Генэрал Раймунд Анджэйчак з 1 студзеня 2019 году стане фактычным камандуючым Узброеных сіл Польшчы, менавіта яму будзе падпарадкоўвацца генэральнае й апэрацыйнае камандаваньне, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Генэрал Раймунд Анджэйчак ва ўзросьце 50 гадоў стаў самым маладым камандуючым такога ўзроўню ў гісторыі Польшчы. Анджэйчак зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам войскаў тэрытарыяльнай абароны.

На яго думку, праз актывізацыю структур тэрытарыяльных войскаў, можна знайсьці выдатнае прымяненьне духу патрыятызму, а зацікаўленасьць маладых людзей вайсковай справай накіраваць у практычнае рэчышча.

Адначасова, генэрал Раймунд Анджэйчак, падкрэсьлівае, што асновай ваеннага патэнцыялу краіны зьяўляюцца апэратыўныя войскі. Замены ролямі паміж тэрытарыяльнай абаронай і апэратыўнымі войскамі не адбудзецца.

Таксама генэрал, заявіў што ў Польшчы зьменіцца канцэпцыя правядзеньня вайсковы вучэньняў. У прыватнасьці Раймунд Анджэйчак заявіў: «Сон у намётах завершыцца, падчас манэўраў будзем спаць так як на вайне - у палявых умовах».

Сваёй першай мэтай на новай пасадзе Анджэйчак называе «выцягваньне арміі з зоны камфорту», паведамляе Gazeta Wyborcza.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт