Logo Polskiego Radia
Print

У Абʼяднанай грамадзянскай партыі новы кіраўнік

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.07.2018 18:08
  • Новы старшыня АГП.mp3
У выніку галасаваньня Анатоль Лябедзька, які кіраваў партыяй звыш 18 гадоў, страціў сваю пасаду.
Васіль ПалякоўВасіль Палякоўyoutube.com/screen

XVIII зьезд Абʼяднанай Грамадзянскай Партыі адбыўся ў Менску. 104 дэлегаты з усёй краіны цалкам аднавілі кіруючыя органы адной з найбуйнейшых апазыцыйных партый Беларусі.
8 ліпеня падчас вострых палітычных дэбатаў зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі абраў новага старшыню. У галасаваньня Анатоль Лябедзька, які кіраваў партыяй звыш 18 гадоў, страціў сваю пасаду. Пераемнікам Анатоля Лябедзькі на пасадзе старшыні АГП стаў 49-гадовы Васіль Палякоў.
Васіль Палякоў з 2006 года ўзначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама на працягу доўга часу быў намесьнікам старшыні партыі па пытаньнях супрацы з рэгіёнамі.
Сваё абраньне на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі камэнтую Васіль Палякоў.
Васіль Палякоў: Структуры знаходзяцца ў працоўным стане, за гэта я вельмі ўдзячны Анатолю Лябедзьку. Я буду арыентавацца на камандную працу, на сыстэмную й пасьлядоўную працу. (...) На працягу ўсёй сваёй дзейнасьці ў АГП мне даводзілася вырашаць арганізацыйныя пытаньні і каардынаваць нашыя структуры.
Разам з Анатолем Лябедзькам ад сваіх пасад былі адхіленыя ўсе намесьнікі былога старшыні АГП. У кіраўніцтва партыі былі ўведзеныя: Мікалай Казлоў, Ніна Даўгучыц і кіраўнік «Маладых дэмакратаў» Аляксей Карніеенка.
Беларускі эканаміст і мнагалетні намесьнік Анатоля Лябедзькі на пасадзе старшыні АГП Леў Марголін пазытыўна ацэньвае васемнаццацігадовы пэрыяд кіраваньня Анятоля Лябедзькі. Працягвае Леў Марголін.
Леў Марголін: На мой погляд, асноўнае дасягненьне нашай каманды гэта тое, што мы здолелі захаваць партыю. Мы жывем ва ўмовах дыктатуры, мы бачым, што амаль усе партыі развальваліся, драбнелі. Адзіная АГП здолела захаваць і ўзмацніць нашыя структуры за апошнія 18 гадоў. (...)
Новы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, распачынаючы сваё старшынство ў партыі, перад усім разьлічвае на грунтоўную працу з партактывам.
Васіль Палякоў: У бліжэйшы час, я зьбіраю накіраваць дзейнасьць партыі ў такім накірунку, каб да наступных прэзыдэнцкіх выбраў, у выніку празрыстых і шырокіх праймэрыз, апазыцыя мела адзінага кандыдата. (...)
Былы кіраўнік АГП Анаторль Лябедзька адмовіўся ад пасады намесьніка старшыні, а таксама заявіў пра свой намер удзельнічаць праймэрыз, якія вызначаць адзінага кандыдата ад апазыцыі на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах.
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

XVIII зьезд Абʼяднанай Грамадзянскай Партыі адбыўся ў Менску. 104 дэлегаты з усёй краіны цалкам аднавілі кіруючыя органы адной з найбуйнейшых апазыцыйных партый Беларусі.

8 ліпеня падчас вострых палітычных дэбатаў зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі абраў новага старшыню. У выніку галасаваньня Анатоль Лябедзька, які кіраваў партыяй звыш 18 гадоў, страціў сваю пасаду. Пераемнікам Анатоля Лябедзькі на пасадзе старшыні АГП стаў 49-гадовы Васіль Палякоў.

Васіль Палякоў з 2006 года ўзначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама на працягу доўга часу быў намесьнікам старшыні партыі па пытаньнях супрацы з рэгіёнамі. Сваё абраньне на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі камэнтую Васіль Палякоў.

Васіль Палякоў: Структуры знаходзяцца ў працоўным стане, за гэта я вельмі ўдзячны Анатолю Лябедзьку. Я буду арыентавацца на камандную працу, на сыстэмную й пасьлядоўную працу. (...)

На працягу ўсёй сваёй дзейнасьці ў АГП мне даводзілася вырашаць арганізацыйныя пытаньні і каардынаваць нашыя структуры.

Разам з Анатолем Лябедзькам ад сваіх пасад былі адхіленыя ўсе намесьнікі былога старшыні АГП. У кіраўніцтва партыі былі ўведзеныя: Мікалай Казлоў, Ніна Даўгучыц і кіраўнік «Маладых дэмакратаў» Аляксей Карніеенка.

Беларускі эканаміст і мнагалетні намесьнік Анатоля Лябедзькі на пасадзе старшыні АГП Леў Марголін пазытыўна ацэньвае васемнаццацігадовы пэрыяд кіраваньня Анятоля Лябедзькі. Працягвае Леў Марголін.

Леў Марголін: На мой погляд, асноўнае дасягненьне нашай каманды гэта тое, што мы здолелі захаваць партыю. Мы жывем ва ўмовах дыктатуры, мы бачым, што амаль усе партыі развальваліся, драбнелі. Адзіная АГП здолела захаваць і ўзмацніць свае структуры за апошнія 18 гадоў. (...)

Новы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, распачынаючы сваё старшынство ў партыі, перад усім разьлічвае на грунтоўную працу з партактывам.

Васіль Палякоў: У бліжэйшы час, я зьбіраю накіраваць дзейнасьць партыі ў такім накірунку, каб да наступных прэзыдэнцкіх выбраў, у выніку празрыстых і шырокіх праймэрыз, апазыцыя мела адзінага кандыдата. (...)

Былы кіраўнік АГП Анаторль Лябедзька адмовіўся ад пасады намесьніка старшыні, а таксама заявіў пра свой намер удзельнічаць праймэрыз, якія вызначаць адзінага кандыдата ад апазыцыі на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах.

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт