Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве паказваюць кінацыкл “Сяброўства ў ценю Крамля” (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.06.2018 11:26
"Тут лідары пяці дзяржаў: Польшчы, Украіны, Эстоніі, Латвіі і Летувы. Мы тут дзеля таго, каб змагацца”.
Лех Качыньскі ў Грузіі ў 2008 годзеЛех Качыньскі ў Грузіі ў 2008 годзеfoto:YouTube

У пятніцу 29 чэрвеня ў варшаўскім кінатэатры “Вісла” адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага цыклу “Сяброўства ў ценю Крамля”, у якім прадстаўлены мэсідж прамовы прэзыдэнта Леха Качыньскага на дэманстрацыі падтрымкі Грузіі ў жніўні 2008 году ў Тбілісі – паведамляе сайт "Niezalezna.pl".

Вечарам адбудзецца паказ першай часткі – фільму «Сёньня Грузія» з удзелам былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Цыкл фільмаў «Сяброўства ў ценю Крамля» павінен разбудзіць эўрапейскія грамадзтвы зь вельмі небясьпечнага сну, страсянуць палітыкамі. Правільна пра гэта сказаў легендарны расейскі дысыдэнт Сяргей Кавалёў: «Заходнія палітыкі імкнуцца да кампрамісу. Прабачце мне, калі ласка, але нельга шукаць кампрамісу з картачным шулерам. Гэта неабдумана».

«Мы тут дзеля таго, каб выразіць поўную салідарнасьць. Тут лідары пяці дзяржаў: Польшчы, Украіны, Эстоніі, Латвіі і Летувы. Мы тут дзеля таго, каб змагацца». Гэтыя словы Леха Качыньскага кранулі людзей на ўсім сьвеце і палітыкаў, і затрымалі расейскія танкі, якія накіроўваліся на Тбілісі. Прагучалі таксама словы польскага прэзыдэнта: «Сёньня Грузія, заўтра Ўкраіна, а пасьлязаўтра прыбалтыйскія краіны, пазьней можа прыйдзе пара і маёй краіны, Польшчы». Цыкл фільмаў прадстаўляе позірк на гэтую выключную прамову з трох пэрспэктыў: смаленскай трагедыі, вайны ва Ўкраіне і стварэньня хаўрусу краін Цэнтральна-Усходняй Эўропы, якія некалькі дзясяткаў гадоў знаходзіліся пад таталітарным камуністычным прыгнётам. Гэта як-бы палітычная спадчына Леха Качыньскага, яго здольнасьць прадбачыць пагрозы і разьвіцьцё сучаснага сьвету.

У сваю чаргу фільм «Заўтра Ўкраіна» прадстаўляе «Даклад пра расейскія ваенныя злачынствы ва Ўсходняй Украіне» аўтарства дэпутаткі партыі «Права й справядлівасьць» Малгажаты Гасеўскай, якая шмат гадоў была блізкай супрацоўніцай Леха Качыньскага.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт