Сэйм Польшчы прыняў зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якія адмяняюць крымінальную адказнасьць. Згаданы закон быў прыняты парлямэнтарамі ў лютым, а ўступіў у сілу 1 сакавіка. Ужо падчас абмеркаваньня ён выклікаў эмацыйную рэакцыю ў сьвеце.
Сёньня зьмены ў закон падтрымалі 288 дэпутатаў, супраць выступілі 25 народных выбраньнікаў, пяцёра ўстрымаліся ад галасаваньня.
Зь ініцыятывай у тэрміновым парадку ўнесьці зьмены ў Закон аб ІНП выступіў прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Паводле яго словаў, палажэньні аб крымінальнай адказнасьці «пачалі дзейнічаць контрпрадуктыўна».
Нагадаем, Законам аб ІНП, які ўступіў у сілу 1 сакавіка, прадугледжвалася, у прыватнасьці, пакараньне ў выглядзе да трох гадоў турмы за абвінавачваньне польскага народу або польскай дзяржавы ў адказнасьці за злачынствы, якія зьдзейсьніла нацысцкая Нямеччына. Ініцыятарам прыняцьця закону выступіла ўладная кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць».
Закон выклікаў хвалю абурэньняў, у прыватнасьці, у Ізраілі, ЗША і Ўкраіне. Ён стаў прычынай сур’ёзнага канфлікту паміж Польшчай і Ізраілем на высокім дзяржаўным узроўні.
Тэль-Авіў непакоіўся, што закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы ў новай вэрсіі заблякуе навуковую дзейнасьць і магчымасьць выказваць крытычныя ў дачыненьні да некаторых палякаў сьведчаньні тых, хто выжыў у Галакосьце.
Варшава супакойвала міжнародную супольнасьць, зазначаючы, што мэта закону – абарона гонару Польшчы як дзяржавы й палякаў як нацыі, барацьба за гістарычную праўду й супраць маніпуляцый некаторых дзеячаў і арганізацый.
Чаму ж цяпер Сэйм унёс папраўкі ў закон, адмовіўшыся ад пункта, у якім гаворыцца пра пакараньне за абвінавачваньне польскага народу або польскай дзяржавы ў адказнасьці за злачынствы, якія зьдзейсьніла нацысцкая Нямеччына? Віцэ-старшыня Сэйму ад уладнай партыі «Права й справядлівасьць» Рышард Тэрлецкі сказаў, што ўрад перадумаў і лічыць, што закон не павінен утрымліваць элемэнту пакараньня. Паводле яго, міжнародная супольнасьць не зразумела сутнасьці польскага закону.
Рышард Тэрлецкі: Каб ісьці наперад, часам трэба зрабіць адзін крок назад. Некалькі месяцаў таму мы прынялі закон, мэта якога – нагадаць журналістам, палітыкам й грамадзкай думцы пра тое, хто насамрэч адказвае за злачынствы, зьдзейсьненыя падчас Другой сусьветнай вайны. Дзякуючы закону мы хацелі зазначыць і даць зразумець міжнароднай супольнасьці, што Польшча будзе адстойваць гістарычную праўду.
Прэс-сакратар ураду Польшчы Яанна Капціньска сказала, што Інстытут нацыянальнай памяці можа змагацца за добрае імя Польшчы й гістарычную праўду іншымі мэтадамі, напрыклад, праз адукацыйныя праграмы й выдавецкую дзейнасьць.
Яанна Капціньска: Інстытут нацыянальнай памяці мае іншыя эфэктыўныя інструмэнты барацьбы з тымі людзьмі й арганізацыямі, якія будуць ачарняць Польшчу. Пункты, датычныя пакараньня, адмененыя, але застаецца сам закон і іншыя важныя пункты.
Дарэчы, хоць парлямэнт і прыняў закон, які ўступіў у сілу 1 сакавіка, і яго падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда, то адначасова галава дзяржавы накіраваў яго на разгляд у Канстытуцыйны суд. Галоўны суд краіны павінен прыняць рашэньне, ці Закон аб ІНП не парушае Канстытуцыю. Вэрдыкт суд пакуль не прыняў.
Дарэчы, падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Ізраіля Рыўвэнам Рыўліным ў красавіку Анджэй Дуда запэўніў, што новы закон аб ІНП, які Ізраіль падвергнуў крытыцы, не павінен быць перашкодай у аб’ектыўных гістарычных дасьледаваньнях.
вс

Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Ізраіля Рыўвэнам Рыўліным ў красавіку Анджэй Дуда запэўніў, што новы закон аб ІНП, які Ізраіль падвергнуў крытыцы, не павінен быць перашкодай у аб’ектыўных гістарычных дасьледаваньнях.
вс