У Шчэціне пачынаюцца Сусьветныя дні мора
Дэбаты экспэртаў з усяго сьвету будуць суправаджаць шматлікія імпрэзы для турыстаў.
Сёньня ў балтыйскім Шчэціне пачынаюцца Сусьветныя дні мора. Мерапрыемства арганізоўвае польскае Міністэрства марской эканомікі й рачнога флёту й Міжнародная марская арганізацыя, якая дзейнічае пры ААН.
Цягам трохдзённага мерапрыемства каля 30 дэлегацый з усяго сьвету будуць абмяркоўваць пытаньні, зьвязаныя з разьвіцьцём марской галіны. Польшча ўпершыню прымае Сусьветныя дні мора.
Міністар марской эканомікі й рачнога флёту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk) кажа, што магчымасьць арганізацыі мерапрыемства – гэта прэстыж як для Польшчы, так і для ўсяго рэгіёну Балтыйскага мора.
Марэк Грубарчык: Мы чакаем вялікай колькасьці ўдзельнікаў. Спадзяемся таксама на магчымасьць прасоўваньня польскай марской эканомікі ня толькі ў Эўропе, але і ў сьвеце. Паколькі мерапрыемства праходзіць у Шчэціне, то мы хочам зьвярнуць асаблівую ўвагу ўдзельнікаў на рэгіён Памор’я.
Марэк Грубарчык нагадвае, што ўпершыню Сусьветныя дні мора арганізоўваюцца ў рэгіёне Балтыйскага мора, а таксама ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
У самым буйным марскім мерапрыемстве Арганізацыі Аб'яднаных Нацый будзе ўдзельнічаць больш за 800 чалавек з больш чым 40 краін сьвету. У Шчэцін прыбудуць таксама 15 міністраў, зьвязаных з марской эканомікай, у тым ліку з Кітая, Францыі й Партугаліі.
„Гэта будзе выдатная магчымасьць для прасоўваньня польскай марской галіны й абмеркаваньня пэрспэктываў ейнага разьвіцьця”, - зазначае міністар Грубарчык.
Марэк Грубарчык: Перш за ўсё мы хочам засяродзіцца на эканоміцы, то бок інвэстыцыях, супрацы ў галіне транспарту, разьвіцьці партоў, абмене студэнтамі. Наступная важная для нас тэма - гэта разьвіцьцё суднабудаўнічай прамысловасьці.
Марэк Грубарчык лічыць, што Сусьветныя дні мора ў Шчэціне - гэта дасканалая нагода паказаць патэнцыял польскага ўзьбярэжжа.
Марэк Грубарчык: Для нас самае важнае - гэта двухбаковыя размовы й прэзэнтацыя патэнцыялу польскай Балтыкі. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра заходняе ўзьбярэжжа, на якое ў найбольшай ступені паўплывалі як палітычная трансфармацыя, так і скарачэньне суднабудаўнічай прамысловасьці.
Афіцыйная цырымонія адкрыцьця Сусьветных дзён мора адбудзецца ў чацьвер. У аўторак пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў, нефармальныя сустрэчы, а таксама прыём на борце вядомага польскага парусьніка Dar Młodzieży (Дар моладзі). Асноўныя дэбаты й пленарныя паседжаньні заплянаваныя на чацьвер і пятніцу. Мерапрыемства афіцыйна завершыцца ў пятніцу вечарам.
Апрача афіцыйнай часткі Сусьветных дзён мора Міністэрства марской эканомікі й рачнога флёту падрыхтавала таксама шэраг суправаджальных імпрэзаў для мясцовых жыхароў і турыстаў.
На працягу трох дзён, то бок з 13 чэрвеня па 15 чэрвеня, можна будзе наведаць вядомыя польскія судны й караблі, у тым ліку парусьнік Dar Młodzieży і найсучасьнейшы карабель польскага ваенна-марскога флёту ORP Kormoran. Карабель упершыню прыбудзе ў Шчэцін, яго можна будзе наведваць у чацьвер і пятніцу.
У сваю чаргу на Балгарскай набярэжнай будзе створаны кінатэатар пад адкрытым небам, які ў чацьвер і пятніцу ўвечары запрашае на кінапаказы.
А вось непадалёк ад будынку Старой бойні будзе Партовы гарадок з гульнямі й конкурсамі для дзяцей, а таксама Марскі адукацыйны цэнтар, у якім можна будзе адбыць інтэрактыўную прагулку па порце, прышвартаваць судна й навучыцца перадаваць сыгнал бедзтва (SOS).
Можна будзе таксама адправіцца ў кароткі рэйс на невялікім судне Peene Queen.
аз
Сёньня ў балтыйскім Шчэціне пачынаюцца Сусьветныя дні мора. Мерапрыемства арганізоўвае польскае Міністэрства марской эканомікі й рачнога флёту й Міжнародная марская арганізацыя, якая дзейнічае пры ААН.
Цягам трохдзённага мерапрыемства каля 30 дэлегацый з усяго сьвету будуць абмяркоўваць пытаньні, зьвязаныя з разьвіцьцём марской галіны. Польшча ўпершыню прымае Сусьветныя дні мора.
Міністар марской эканомікі й рачнога флёту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk) кажа, што магчымасьць арганізацыі мерапрыемства – гэта прэстыж як для Польшчы, так і для ўсяго рэгіёну Балтыйскага мора.
Марэк Грубарчык: Мы чакаем вялікай колькасьці ўдзельнікаў. Спадзяемся таксама на магчымасьць прасоўваньня польскай марской эканомікі ня толькі ў Эўропе, але і ў сьвеце. Паколькі мерапрыемства праходзіць у Шчэціне, то мы хочам зьвярнуць асаблівую ўвагу ўдзельнікаў на рэгіён Памор’я.
Марэк Грубарчык нагадвае, што ўпершыню Сусьветныя дні мора арганізоўваюцца ў рэгіёне Балтыйскага мора, а таксама ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
У самым буйным марскім мерапрыемстве Арганізацыі Аб'яднаных Нацый будзе ўдзельнічаць больш за 800 чалавек з больш чым 40 краін сьвету. У Шчэцін прыбудуць таксама 15 міністраў, зьвязаных з марской эканомікай, у тым ліку з Кітая, Францыі й Партугаліі.
„Гэта будзе выдатная магчымасьць для прасоўваньня польскай марской галіны й абмеркаваньня пэрспэктываў ейнага разьвіцьця”, - зазначае міністар Грубарчык.
Марэк Грубарчык: Перш за ўсё мы хочам засяродзіцца на эканоміцы, то бок інвэстыцыях, супрацы ў галіне транспарту, разьвіцьці партоў, абмене студэнтамі. Наступная важная для нас тэма - гэта разьвіцьцё суднабудаўнічай прамысловасьці.
Марэк Грубарчык лічыць, што Сусьветныя дні мора ў Шчэціне - гэта дасканалая нагода паказаць патэнцыял польскага ўзьбярэжжа.
Марэк Грубарчык: Для нас самае важнае - гэта двухбаковыя размовы й прэзэнтацыя патэнцыялу польскай Балтыкі. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра заходняе ўзьбярэжжа, на якое ў найбольшай ступені паўплывалі як палітычная трансфармацыя, так і скарачэньне суднабудаўнічай прамысловасьці.
Афіцыйная цырымонія адкрыцьця Сусьветных дзён мора адбудзецца ў чацьвер. У сераду пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў, нефармальныя сустрэчы, а таксама прыём на борце вядомага польскага парусьніка Dar Młodzieży (Дар моладзі).
Асноўныя дэбаты й пленарныя паседжаньні заплянаваныя на чацьвер і пятніцу. Мерапрыемства афіцыйна завершыцца ў пятніцу вечарам.