Беларуская бібліятэка паказвае ўсе свае скарбы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.06.2018 12:37
-
"Дзень адчыненых дзьвярэй" у бібліятэцы ў Гайнаўцы.mp3
"Дзень адчыненых дзьвярэй" прайшоў у бібліятэцы ў Беларускім Музэі ў Гайнаўцы.
radyjo.net/Я.Іванюк
У кнігазборы, заснаванай у 1997 годзе бібліятэкі Беларускага Музэю ў Гайнаўцы, знаходзіцца сёньня больш за 12 тысячаў кнігаў. Апрача гэтага захоўваюцца там таксама падшыўкі беларускай прэсы, якая выходзіла як у Польшчы так і ў Беларусі ці ў эміграцыі. Ад нейкага часу бібліятэка вядзе архіў, у якім знаходзяцца дакуманты беларускіх дзеячоў з Падляшша ды беларускіх арганізацыяў.
На гэтым тыдні музэйная бібліятэка наладзіла "Дзень адкрытых дзьвярэй", калі кожны мог зайсьці і паглядзець кнігазбор знутры - гаворыць бібліятэкарка Віялета Андрасюк.
Сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным файле