Logo Polskiego Radia
Print

Моладзі БНФ надакучыў перасьлед з боку ідэолягаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2018 16:41
  • 30.05_моладзь БНФ.mp3
Моладзь БНФ патрабуе спыніць ціск і перасьлед актывістаў, студэнтаў і вучняў за ўдзел у арганізацыях і мерапрыемствах.
screen https://moladzbnf.info/represii-da-moladzi-bnf

Моладзь БНФ выступіла з заявай, у якой патрабуе спыніць ціск і перасьлед актывістаў, студэнтаў і вучняў за ўдзел у арганізацыях і мерапрыемствах, якія не ініцыююцца дзяржаўнай адміністрацыяй і найперш БРСМ, то бок гэта грамадзкія, ці апазыцыйныя ініцыятывы.

Пра склаўшуюся сытуацыю Я. С. гутарыць з былым старшынёю Моладзі БНФ, а цяпер намесьнікам старшыні партыі БНФ Юрасём Лукашэвічам, які таксама патрапіў пад тапор ідэалягічных супрацоўнікаў, двойчы быў адлічаны з каледжа і ВНУ і па сёньняшні дзень паддаецца перасьледу. Яго нідзе ня хочуць прыняць на вучобу, прапануюць зьехаць за мяжу. А сёньня людзі ў штацкім і форме правяралі Лукашэвіча на вакзале ў Горадні. Актывіст не выключае, што гэта магло быць выпадкова, тым ня менш, такія «выпадкі» здараюцца надзвычай часта.

Ціск і перасьлед Моладзі БНФ пачаў узмацняцца пасьля таго, як Моладзь БНФ пачала працу па пашырэньні прысутнасьці ў рэгіёнах. Такой кропкай, якая вырашыла аб выступленьні з заявай стала сытуацыя ў сацыяльна-гуманітарным каледжы імя Куляшова ў Магілёве, дзе навучаецца актывіст Моладзі БНФ Аляксандар Маскалёў. Улады навучальнай установы ня толькі абяцалі не прапусьціць яго на экзаменах (пры тым, што сярэдні бал Аляксандра 8.9), але і казалі пра тое, што людзям зараз падкідваюць наркотыкі і пры гэтым акцэнтавалі ўвагу на Аляксандры.

У сувязі з гэтым Рада Моладзі БНФ прыняла заяву, у якой асудзіла дадзеныя выпадкі і патрабуе шэраг мер:

- правесьці праверку сацыяльна-гуманітарнага каледжа імя А.А.Куляшова і пакараць тых, хто зьдзейнісьніў такія выказваньні і рабіў пагрозы ў бок Аляксандра Маскалёва;

- не дапускаць больш такіх выказваньняў і пагроз у бок студэнтаў;

- спыніць ціск на беларускую моладзь і беларускіх студэнтаў;

- прыбраць пасаду ідэалягічнага супрацоўніка з унівэрсытэтаў, каледжаў, школ;

- ад Міністэрства адукацыі: давесьці да сваіх супрацоўнікаў іх правы і абавязкі, пра недапушчальнасьць такіх выказваньняў і пагроз у бок студэнтаў і пра крымінальную адказнасьць за перашкоду ў працы грамадзкіх арганізацый;

- аднавіць Юрыя Лукашэвіча і Ганну Смілевіч ва ўнівэрсытэце.

Калі ласка, слухайце гутарку ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт