Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда: Расея – найбольшая пагроза для міжнароднай бясьпекі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2018 16:20
  • NATO ў Варшаве.mp3
Польскі прэзыдэнт выступіў перад удзельнікамі вясеньняй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў Варшаве.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. PAP/Paweł SupernakПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. PAP/Paweł SupernakPAP/Paweł Supernak

Анджэй Дуда: Расея – найбольшая пагроза для міжнароднай бясьпекі
Польскі прэзыдэнт выступіў перад удзельнікамі вясеньняй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў Варшаве.
Сёньня ў Варшаве прайшло апошняе паседжаньне ў рамках вясеньняй сэсіі парлямэнцкай асамблеі Паўночнаатлянтычнага альянсу. Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі, між іншым, прэзыдэнт і прэм’ер Польшчы, сьпікеры абедзьвюх палатаў польскага парлямэнту, а таксама генсакратар NATO. Аб чым яны гаварылі?
У выходныя некалькі сотняў дэпутатаў з краін-членаў Паўночнаатлянтычнага альянсу, а таксама прадстаўнікоў асацыяваных краінаў і назіральнікаў абмяркоўвалі ў Варшаве ўзмацненьне палітыкі стрымліваньня NATO на Ўсходзе Эўропы, адносіны з Паўночнай Карэяй і Іранам, а таксама праблемы, зьвязаныя з энэргетычнай бясьпекай у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
„Найбольшай пагрозай для сыстэмы міжнароднай бясьпекі зьяўляецца Расея”, - заявіў прэзыдэнт Польшчы. Паводле Анджэя Дуды, ключавым элемэнтам бясьпекі эўраатлянтычнага рэгіёну зьяўляецца сувязь, якая злучае Эўропу й Паўночную Амэрыку.
„Жаданьне палепшыць гэтыя адносіны асабліва важнае сёньня, калі сыстэма міжнароднай бясьпекі ставіцца пад сумнеў”, - заявіў прэзыдэнт. Ён дадаў, што стабільная й бясьпечная Эўропа зьяўляецца найлепшай інвэстыцыяй ЗША ў сьвеце. У сваю чаргу Расея, на думку Анджэя Дуды, зьяўляецца найбольш сур'ёзнай пагрозай для бясьпекі ў Эўропе й сьвеце.
Анджэй Дуда: Нападзеньне на Грузію ў 2008 годзе, а таксама бяспраўная анэксія Крыму й вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіне ў 2014 годзе паказваюць сапраўдныя намеры Расеі. Апошнія гады й месяцы сьведчаць аб тым, што Крэмль не адмаўляецца нават ад забойстваў, зьдзейсьненых пры дапамозе хімічнай зброі на тэрыторыі краінаў NATO, або ад умяшальніцтва ў дэмакратычныя працэсы ў іншых краінах.
У сваю чаргу прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) перасьцерагаў, што пагрозай для энэргетычнай бясьпекі й салідарнасьці ў Эўропе зьяўляецца газаправод Nord Stream 2. Кіраўнік польскага ўраду нагадаў словы прэм'ера Ўкраіны, які заявіў, што Nord Stream 2 – гэта новы від гібрыднай зброі, якая нацэленая на Эўразьвяз і NATO.
Матэвуш Маравецкі: Газавыя канфлікты паміж Расеяй і Ўкраінай паказалі праблемы энэргетычнай сыстэмы Эўропы. Nord Stream 2 – гэта атрутнае рэчыва, наступствы якога могуць мець сур’ёзны геапалітычны характар. Нагадаю, Nord Stream 1 дазволіў Расеі атрымаць сродкі, якія былі прызначаныя на мадэрнізацыю арміі. Два гады пазьней адбылася атака на Грузію, а пазьней анэксія Крыму й атака на Ўкраіну.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі NATO Паола Альлі падкрэсьліў, што Польшча – гэта адна зь вядучых краін альянсу. Палітык пераконваў, што
астатнія дзяржавы-члены NATO разумеюць, што Польшча - гэта памежная краіна альянсу.
Паола Альлі: Прысутнасьць у Польшчы кантынгенту NATO пад камандаваньнем ЗША, а таксама паўночна-ўсходняга камандаваньня міжнароднага корпусу, - гэта выразная дэманстрацыя салідарнасьці альянсу з Польшчай. Адпаведна, усе краіны NATO прызнаюць, што ўсходняя мяжа Польшчы зьяўляецца ўсходняй мяжой альянсу.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Паўночнаатлянтычнага альянсу падкрэсьліў, што Польшча зьяўляецца адной з дзяржаў-членаў, якія выконваюць свае абавязацельствы па выдатках на абарону. Ён таксама падкрэсьліў, што на тэрыторыі Польшчы разьмешчаныя элемэнты супрацьракетнага шчыта, а польскія жаўнеры ўдзельнічаюць у шматлікіх місіях NATO.
У сваю чаргу сьпікер польскага Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) пераконваў, што ў цяперашняй міжнароднай сытуацыі неабходная пастаянная прысутнасьць сіл альянсу на яго ўсходнім флянгу.
Марэк Кухціньскі: Таму з радасьцю й надзеяй мы вітаем рашэньне Сэнату Злучаных Штатаў Амэрыкі ад 24 траўня бягучага году аб падтрымцы пастаяннай дысьлякацыі брыгады амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
Сьпікер Сэйму таксама адзначыў, што дзьверы ў NATO павінны быць адкрытыя для ўсіх эўрапейскіх дзяржаў, якія падзяляюць каштоўнасьці арганізацыі й выказваюць гатоўнасьць узяць на сябе абавязацельствы, якія вынікаюць з гэтага сяброўства.
У сваю чаргу сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты парлямэнту) заклікаў не скарачаць сродкаў ЭЗ і падтрымаць фінансаваньне тых інвэстыцыяў, якія могуць садзейнічаць абаронным здольнасьцям альянсу.
Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) у якасьці прыкладу назваў Цэнтральны аэрапорт, які палякі плянуюць пабудаваць ля Баранава (Baranów) ў 40 кілямэтрах на захад ад Варшавы. Меркаваньнем палітыка, інвэстыцыя значна ўзмоцніць здольнасьць перамяшчэньня войскаў альянсу. Сьпікер Сэнату таксама дадаў, што прыклад расейскага-украінскага канфлікту паказвае на неабходнасьць жорсткай рэакцыі на ўсе формы агрэсіі.
Станіслаў Карчэўскі: Другім палітычным пасылам зьяўляецца заява, што ў выпадку атакі на нейкую сяброўскую краіну адказ альянсу будзе жорсткі, а тэрыторыя ворага ня будзе лічыцца недатыкальнай.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг супакойваў, што альянс адаптуецца да бягучых пагрозаў. Паводле яго, галоўнай тэмай ліпеньскага саміту альянсу ў Брусэлі будзе палітыка стрымліваньня й абароны.
Енс Столтэнбэрг: Наша здольнасьць да стрымліваньня й абароны залежаць ня толькі ад тых сілаў, якія мы разгарнулі, але, перш за ўсё, ад здольнасьці іх хуткага ўмацаваньня ў выпадку неабходнасьці. Таму мы будзем гаварыць пра гатоўнасьць да хуткага правядзеньня гэткіх дзеяньняў.
Столтэнбэрг лічыць, што NATO зьяўляецца самым пасьпяховым альянсам у гісторыі, таму што ён заўсёды быў у стане мяняцца разам з тым, як мяняўся сьвет. Ён таксама дадаў, што намаганьні Эўразьвязу ў галіне абароны не павінны дубляваць дзейнасьці альянсу, але яе дапаўняць.
аз

Сёньня ў Варшаве прайшло апошняе паседжаньне ў рамках вясеньняй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Паўночнаатлянтычнага альянсу. Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі, між іншым, прэзыдэнт і прэм’ер Польшчы, сьпікеры абедзьвюх палатаў польскага парлямэнту, а таксама генсакратар NATO. Аб чым яны гаварылі?

У выходныя некалькі сотняў дэпутатаў з краін-членаў Паўночнаатлянтычнага альянсу, а таксама прадстаўнікоў асацыяваных краінаў і назіральнікаў абмяркоўвалі ў Варшаве ўзмацненьне палітыкі стрымліваньня NATO на Ўсходзе Эўропы, адносіны з Паўночнай Карэяй і Іранам, а таксама праблемы, зьвязаныя з энэргетычнай бясьпекай у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

„Найбольшай пагрозай для сыстэмы міжнароднай бясьпекі зьяўляецца Расея”, - заявіў прэзыдэнт Польшчы. Паводле Анджэя Дуды, ключавым элемэнтам бясьпекі эўраатлянтычнага рэгіёну зьяўляецца сувязь, якая злучае Эўропу й Паўночную Амэрыку.

„Жаданьне палепшыць гэтыя адносіны асабліва важнае сёньня, калі сыстэма міжнароднай бясьпекі ставіцца пад сумнеў”, - заявіў прэзыдэнт. Ён дадаў, што стабільная й бясьпечная Эўропа зьяўляецца найлепшай інвэстыцыяй ЗША ў сьвеце.

У сваю чаргу Расея, на думку Анджэя Дуды, зьяўляецца найбольш сур'ёзнай пагрозай для бясьпекі ў Эўропе й сьвеце.

Анджэй Дуда: Нападзеньне на Грузію ў 2008 годзе, а таксама бяспраўная анэксія Крыму й вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіне ў 2014 годзе паказваюць сапраўдныя намеры Расеі. Апошнія гады й месяцы сьведчаць аб тым, што Крэмль не адмаўляецца нават ад забойстваў, зьдзейсьненых пры дапамозе хімічнай зброі на тэрыторыі краінаў NATO, або ад умяшальніцтва ў дэмакратычныя працэсы ў іншых краінах.

У сваю чаргу прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) перасьцерагаў, што пагрозай для энэргетычнай бясьпекі й салідарнасьці ў Эўропе зьяўляецца газаправод Nord Stream 2. Кіраўнік польскага ўраду нагадаў словы прэм'ера Ўкраіны, які заявіў, што Nord Stream 2 – гэта новы від гібрыднай зброі, якая нацэленая на Эўразьвяз і NATO.

Матэвуш Маравецкі: Газавыя канфлікты паміж Расеяй і Ўкраінай паказалі праблемы энэргетычнай сыстэмы Эўропы. Nord Stream 2 – гэта атрутнае рэчыва, наступствы якога могуць мець сур’ёзны геапалітычны характар. Нагадаю, Nord Stream 1 дазволіў Расеі атрымаць сродкі, якія былі прызначаныя на мадэрнізацыю арміі. Два гады пазьней адбылася атака на Грузію, а пазьней анэксія Крыму й атака на Ўкраіну.

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі NATO Паола Альлі падкрэсьліў, што Польшча – гэта адна зь вядучых краін альянсу. Палітык пераконваў, што астатнія дзяржавы-члены NATO разумеюць, што Польшча - гэта памежная краіна альянсу.

Паола Альлі: Прысутнасьць у Польшчы кантынгенту NATO пад камандаваньнем ЗША, а таксама паўночна-ўсходняга камандаваньня міжнароднага корпусу, - гэта выразная дэманстрацыя салідарнасьці альянсу з Польшчай. Адпаведна, усе краіны NATO прызнаюць, што ўсходняя мяжа Польшчы зьяўляецца ўсходняй мяжой альянсу.

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Паўночнаатлянтычнага альянсу падкрэсьліў, што Польшча зьяўляецца адной з дзяржаў-членаў, якія выконваюць свае абавязацельствы па выдатках на абарону. Ён таксама падкрэсьліў, што на тэрыторыі Польшчы разьмешчаныя элемэнты супрацьракетнага шчыта, а польскія жаўнеры ўдзельнічаюць у шматлікіх місіях NATO.

У сваю чаргу сьпікер польскага Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) пераконваў, што ў цяперашняй міжнароднай сытуацыі неабходная пастаянная прысутнасьць сіл альянсу на яго ўсходнім флянгу.

Марэк Кухціньскі: Таму з радасьцю й надзеяй мы вітаем рашэньне Сэнату Злучаных Штатаў Амэрыкі ад 24 траўня бягучага году аб падтрымцы пастаяннай дысьлякацыі брыгады амэрыканскіх войскаў у Польшчы.

Сьпікер Сэйму таксама адзначыў, што дзьверы ў NATO павінны быць адкрытыя для ўсіх эўрапейскіх дзяржаў, якія падзяляюць каштоўнасьці арганізацыі й выказваюць гатоўнасьць узяць на сябе абавязацельствы, якія вынікаюць з гэтага сяброўства.

У сваю чаргу сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты парлямэнту) заклікаў не скарачаць сродкаў ЭЗ і падтрымаць фінансаваньне тых інвэстыцыяў, якія могуць садзейнічаць абаронным здольнасьцям альянсу.

Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) у якасьці прыкладу назваў Цэнтральны аэрапорт, які палякі плянуюць пабудаваць ля Баранава (Baranów) ў 40 кілямэтрах на захад ад Варшавы. Меркаваньнем палітыка, інвэстыцыя значна ўзмоцніць здольнасьць перамяшчэньня войскаў альянсу. Сьпікер Сэнату таксама дадаў, што прыклад расейскага-украінскага канфлікту паказвае на неабходнасьць жорсткай рэакцыі на ўсе формы агрэсіі.

Станіслаў Карчэўскі: Другім палітычным пасылам зьяўляецца заява, што ў выпадку атакі на нейкую сяброўскую краіну адказ альянсу будзе жорсткі, а тэрыторыя ворага ня будзе лічыцца недатыкальнай.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг супакойваў, што альянс адаптуецца да бягучых пагрозаў. Паводле яго, галоўнай тэмай ліпеньскага саміту альянсу ў Брусэлі будзе палітыка стрымліваньня й абароны.

Енс Столтэнбэрг: Наша здольнасьць да стрымліваньня й абароны залежаць ня толькі ад тых сілаў, якія мы разгарнулі, але, перш за ўсё, ад здольнасьці іх хуткага ўмацаваньня ў выпадку неабходнасьці. Таму мы будзем гаварыць пра гатоўнасьць да хуткага правядзеньня гэткіх дзеяньняў.

Столтэнбэрг лічыць, што NATO зьяўляецца самым пасьпяховым альянсам у гісторыі, таму што ён заўсёды быў у стане мяняцца разам з тым, як мяняўся сьвет. Ён таксама дадаў, што намаганьні Эўразьвязу ў галіне абароны не павінны дубляваць дзейнасьці альянсу, але яе дапаўняць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт