Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт думае пра амністыю на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2018 15:57
Пра прэзыдэнцкую ідэю, якая пакуль захоўваецца ў абсалютнай таямніцы, паведамілі польскія СМІ.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаПрэзыдэнт Анджэй ДудаPAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт думае пра амністыю на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы
Пра прэзыдэнцкую ідэю, якая пакуль захоўваецца ў абсалютнай таямніцы, паведамілі польскія СМІ.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда з нагоды 100-й гадавіны вяртаньня Польшчай незалежнасьці разглядае магчымасьць аб'яўленьня амністыі для людзей зь нізкімі прысудамі, даведалася неафіцыйна „Gazeta Wyborcza”.
Неафіцыйна стала вядома, што адна зь юрыдычных канцылярый у Варшаве была папрошаная напісаць ад імя Канцылярыі прэзыдэнта праект і прааналізаваць прававыя й грамадзкія наступствы гэткага рашэньня.
„Справа захоўваецца ў абсалютнай таямніцы, між іншым, каб не выклікаць эмоцый”, - кажа ананімная крыніца ў размове з газэтай. Паводле яе, амністыя магла б ахапіць заключаных на тэрмін ад двух да трох гадоў, дробных правапарушальнікаў, а таксама тых, хто адбывае турэмнае пакараньне за адсутнасьць пагашэньня штрафаў.
Пра амністыю вырашае Сэйм, які павінен прыняць па гэтай справе адпаведны законапраект. Прэзыдэнт можа выступіць з заканадаўчай ініцыятывай.
Да гэтага часу Канцылярыя прэзыдэнта афіцыйна не пацьвердзіла й не абвергла гэтай інфармацыі. „Наколькі я ведаю, пакуль гэткая тэма не ўздымалася, але да 100-годзьдзя яшчэ паўгоду”, - пракамэнтараваў прэс-сакратар Канцылярыі Прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Лапіньскі (Krzysztof Łapiński).
Паводле штодзёнкі „Gazeta Wyborcza”, абвешчаньне амністыі з нагоды гістарычных падзей і нацыянальных сьвятаў мае ў Польшчы даўнюю традыцыю. Апошнія дзьве амністыі былі абвешчаныя ў 1989 годзе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт