Праблемы з эксгумацыяй польскіх ахвяраў канцлягераў у Нямеччыне
ІНП: Нямеччына штогод праводзіць дзясяткі эксгумацый на тэрыторыі Польшчы.
Польскі Інстытут нацыянальнай памяці ня можа атрымаць дазволу на правядзеньне эксгумацый на могілках у горадзе Фюрстэнбэрг (Fürstenberg), дзе пахаваныя польскія вязьні, забітыя ў нямецкім канцлягеры Равэнсбрук (KZ Ravensbrück). Між тым, Нямеччына штогод праводзіць дзясяткі эксгумацый на тэрыторыі Польшчы, паведамляе газэта „Nasz Dziennik”.
„Я думаю, што ў бліжэйшым часе павінен адбыцца нейкі пералом у нашых намаганьнях. Іншай сытуацыі я сабе не ўяўляю”, - кажа віцэ-старшыня ІНП прафэсар Кшыштаф Швагжык (Krzysztof Szwagrzyk).
Ён дадае, што мае на ўвазе згоду нямецкага боку на правядзеньне эксгумацый на могілках у Фюрстэнбэргу, дзе былі пахаваныя полькі-вязьні канцлягеру Равэнсбрук.
Калі польскі бок гэткую згоду атрымае, то неадкладна пачне працу. „На дадзены момант мы знаходзімся на этапе арганізацыі й падрыхтоўкі”, - кажа Швагжык.
Прадстаўнік ІНП паказвае на адсутнасьць сымэтрыі ў польска-нямецкіх адносінах, паколькі да гэтага часу інстытут яшчэ ня меў магчымасьці праводзіць такіх дзеяньняў у Нямеччыне.
Паводле газэты „Nasz Dziennik”, нямецкі бок кожны год праводзіць дзясяткі эксгумацый на тэрыторыі Польшчы.
„На самай справе, кожны год Фонд „Памяць”, які дзейнічае ад імя ўрада Нямеччыны, праводзіць вялізарную колькасьць такіх дзеяньняў. У розных месцах Польшчы адбываюцца тысячы эксгумацыяў астанкаў нямецкіх жаўнераў, якіх пазьней перапахоўваюць на ваенных могілках”, - нагадвае віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык.
аз