Logo Polskiego Radia
Print

Чапутовіч: Амэрыканскі закон аб рэстытуцыі - несправядлівы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2018 15:04
Польшчы не падабаецца падпісаны Трампам закон, які адносіцца да рэстытуцыі маёмасьці ахвяр Галакосту.
Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. PAP/EPA/TOMS KALNINS

Чапутовіч: Амэрыканскі закон аб рэстытуцыі - несправядлівы
Польшчы не падабаецца падпісаны Трампам закон, які адносіцца да рэстытуцыі маёмасьці ахвяр Галакосту.
Падпісаны прэзыдэнтам Дональдам Трампам дакумэнт JUST (Justice for Uncompensated Survivors Today - JUST), то бок закон, які адносіцца да рэстытуцыі маёмасьці ахвяр Галакосту, не стварае ніякіх юрыдычных інструмэнтаў, а таксама мае нэгатыўны й двухзначны характар, кажа ў размове з выданьнем wPolityce.pl міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).
„На нашую думку, гэты закон несправядлівы, паколькі ён дзеліць палякаў”, - кажа кіраўнік польскай дыпляматыі. Паводле яго, Польшча ня можа ўводзіць падзелу на „габрэяў” і „негабрэяў”.
„Ніякі суд, які прымае рашэньне аб рэстытуцыі маёмасьці, не правярае, ці пазоўнік зьяўляецца габрэям, ці не. Такім чынам мы не можам згадзіцца на навязаны нам падзел і лепш адносіцца да польскіх грамадзян габрэйскай нацыянальнасьці. Гэта аргумэнты маральнага характару”, - лічыць Чапутовіч.
„Закон мы лічым несправядлівым. Яшчэ раз падкрэсьліваю, што ён тычыцца выключна польскіх грамадзянаў габрэйскай нацыянальнасьці. Тым часам у ЗША пражывае шмат палякаў, у якіх іншая нацыянальнасьць, і маёмасьць якіх таксама была канфіскаваная. Пра іх у законе не гаворыцца ні словам (…) Напрыклад, нехта быў жаўнерам арміі генэрала Андэрса й пасяліўся ў ЗША, а ягоная маёмасьць засталася ў Польшчы (…) Тым часам урад ЗША наогул пра яго ня думае, але думае пра габрэяў. Гэта выклікае дрэнныя асацыяцыі”, - дадаў кіраўнік польскага МЗС у інтэрвію парталу wPolityce.pl.
Ён нагадаў таксама, што найбольшыя сумневы выклікае выкарыстаньне ў амэрыканскім законе фармулёўкі „heirlees property”, то бок маёмасьці, якая ўжо ня мае спадкаемцаў. Польскі бок непакоіцца, што такім чынам габрэйскія арганізацыі, якія ня маюць ніякага прамога дачыненьня да ахвяр Галакосту, змогуць атрымліваць права на іх уласнасьць.
аз

Падпісаны прэзыдэнтам Дональдам Трампам дакумэнт JUST (Justice for Uncompensated Survivors Today - JUST), то бок закон, які адносіцца да рэстытуцыі маёмасьці ахвяр Галакосту, не стварае ніякіх юрыдычных інструмэнтаў, а таксама мае нэгатыўны й двухзначны характар, кажа ў размове з парталaм wPolityce.pl міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).

„На нашую думку, гэты закон несправядлівы, паколькі ён дзеліць палякаў”, - кажа кіраўнік польскай дыпляматыі. Паводле яго, Польшча ня можа ўводзіць падзелу на „габрэяў” і „негабрэяў”.

„Ніякі суд, які прымае рашэньне аб рэстытуцыі маёмасьці, не правярае, ці пазоўнік зьяўляецца габрэям, ці не. Такім чынам мы не можам згадзіцца на навязаны нам падзел і лепш адносіцца да польскіх грамадзян габрэйскай нацыянальнасьці. Гэта аргумэнты маральнага характару”, - лічыць Чапутовіч.

„Закон мы лічым несправядлівым. Яшчэ раз падкрэсьліваю, што ён тычыцца выключна польскіх грамадзянаў габрэйскай нацыянальнасьці. Тым часам у ЗША пражывае шмат палякаў, у якіх іншая нацыянальнасьць, і маёмасьць якіх таксама была канфіскаваная. Пра іх у законе не гаворыцца ні словам (…) Напрыклад, нехта быў жаўнерам арміі генэрала Андэрса й пасяліўся ў ЗША, а ягоная маёмасьць засталася ў Польшчы (…) Тым часам урад ЗША наогул пра яго ня думае, але думае пра габрэяў. Гэта выклікае дрэнныя асацыяцыі”, - дадаў кіраўнік польскага МЗС у інтэрвію парталу wPolityce.pl.

Ён нагадаў таксама, што найбольшыя сумневы выклікае выкарыстаньне ў амэрыканскім законе фармулёўкі „heirlees property”, то бок маёмасьці, якая ўжо ня мае спадкаемцаў. Польскі бок непакоіцца, што такім чынам габрэйскія арганізацыі, якія ня маюць ніякага прамога дачыненьня да ахвяр Галакосту, змогуць атрымліваць права на іх уласнасьць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт