Logo Polskiego Radia
Print

Ці зьявіцца ў Беластоку вуліца "Лупашкі"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.04.2018 18:02
  • Вуліца Лупашкі ў Беластоку.mp3
Паводле гісторыкаў, "Лупашка" ўжо пасьля заканчэньня вайны выдаў загад спаліць дзьве праваслаўныя падляскія вёскі.
Зыгмунт Шэндзеляж псэўданім "Лупашка"Зыгмунт Шэндзеляж псэўданім "Лупашка"крыніца: screen youtube

Зыгмунт Шэндзеляж псэўданім "Лупашка" будзе патронам аднае з вуліцаў у Беластоку. Такое рашэньне на гэтым тыдні галасамі райцаў - гарадзкіх дэпутатаў партыі "Права й справядлівасьць" прыняла гарадзкая рада.

Арганізацыі нацыянальных меншасьцяў прынялі гэта са зьдзіўленьнем, паколькі, паводле гісторыкаў, "Лупашка" ў 1944 годзе выдаў загад пацыфікацыі літоўскай вёскі Дубінкі, дзе загінула 27 асобаў, у тым ліку жанчыны й дзеці. На Беласточчыне яго падначаленыя ўжо пасьля заканчэньня вайны спалілі дзьве праваслаўныя вёскі – Патоку й Вілюкі.

Супраць такога рашэньня выступіў Форум меншасьцяў Падляшша, які на гэты момант мае ў гарадзкой радзе Беластоку двух прадстаўнікоў.

Пра вуліцу Зыгмунта Шэндзеляжа "Лупашкі" ў размаўляюць беларускія журналісты з Падляшша – Валянціна Лаеўская з Радыё Рацыя, Радаслаў Дамброўскі зь беластоцкага асяродка Польскага тэлебачаньня ды Яраслаў Іванюк з Радыё Беласток.

Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт