Гарадзкі транспарт у Кракаве робіць стаўку на прыватны бізнэс
Улады Кракава хочуць даручыць будаўніцтва й абслугоўваньне трамвайнай лініі прыватнаму інвэстару.
Гэтага ў Польшчы яшчэ не было – у Кракаве можа быць пабудаваная першая ў Польшчы трамвайная лінія на аснове дзяржаўна-прыватнага партнэрства. Кракаўскія ўлады абвясьцілі ў красавіку тэндэр, на падставе якога мае быць вылучаны прыватны партнэр інвэстыцыі, паведамляе „Puls Biznesu”.
Дзяржаўна-прыватнае партнэрства – гэта форма сярэдне- і доўгатэрміновай супрацы дзяржавы й бізнэсу па рэалізацыі грамадзка значных задач на ўзаемавыгадных умовах.
Спачатку гарадзкія ўлады Кракава выберуць тры кампаніі, зь якімі абмяркуюць фактары рызыкі інвэстыцыі й прынцыпы супрацоўніцтва. З лепшай у будучыні заключаць дамову на рэалізацыю інвэстыцыі.
Пераможца будзе адказваць за праектаваньне, будаўніцтва й фінансаваньне ўсяго праекта, то бок трамвайнай лініі даўжынёй у 4,5 кілямэтра зь неабходнымі прыпынкамі й рэканструкцыяй дарожнай інфраструктуры.
Пазьней гэтая кампанія на працягу каля 20 гадоў будзе адміністраваць пабудаваную інфраструктуру і адказваць за ўтрыманьне яе ў адпаведным тэхнічным стане.
На рэалізацыю інвэстыцыі муніцыпалітэт не выдаткуе ні капейкі, але калі па новым палатне пачнуць рухацца трамваі, горад будзе прымушаны плаціць партнэру за эксплёатацыю лініі. Цягам усяго тэрміну дзеяньня дагавора з падрадчыкам трамвайнае палатно застанецца ўласнасьцю мясцовага муніцыпалітэта.
Кошт будаўніцтва новай трамвайнай лініі ў Кракаве ацэньваецца ў 96-144 мільёнаў эўра (400-600 мільёнаў злотых). Тым часам Кракаў плянуе ўжо другую сур’ёзную інвэстыцыю, якая будзе рэалізаваная на падставе дзяржаўна-прыватнага партнэрства. Гаворка ідзе пра Цэнтар абслугоўваньня інвэстара. Кошт інвэстыцыі ацэньваецца ў амаль 62 мільёны эўра (258 мільёнаў злотых).
Абодва праекты былі плянаваныя многія гады. Іх аб’ядноўвае тое, што яны карыстаюцца падтрымкай Міністэрства разьвіцьця, паведамляе „Puls Biznesu”.
аз