Logo Polskiego Radia
Print

Добраахвотнікі будуць ахоўваць крокусы ў Татрах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.04.2018 14:55
Турысты топчуць гэтыя рэдкія кветкі, ладзяць на іх пікнікі, паркуюць аўтамабілі ды нават смажаць шашлыкі.
Kрокусы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Kрокусы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Couleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Добраахвотнікі будуць ахоўваць крокусы ў Татрах
Хоць крокусы вельмі прыгожыя й эфэктныя, то ня ўсе турысты іх шануюць.
Татранскі нацыянальны парк шукае добраахвотнікаў, якія будуць ахоўваць крокусы ў татранскіх далінах. У гарах Татры пачаўся сэзон квітненьня крокусаў. Працаўнікі парку скардзяцца, што кветкі трэба ахоўваць ад турыстаў, паведамляе партал wp.pl.
Пачынаючы з пачатку красавіка горныя паляны ўпрыгожваюць тысячы фіялетавых кветак. У гэтым часе дырэкцыя Татранскага нацыянальнага парку пачынае таксама набор добраахвотнікаў для іх аховы. Аказваецца, што хоць крокусы вельмі прыгожыя й эфэктныя, то, на жаль, ня ўсе турысты іх шануюць.
Яны топчуць кветкі, ладзяць на іх пікнікі, паркуюць аўтамабілі, а нават смажаць шашлыкі. Апрача таго, спрабуючы зрабіць сярод кветак сэлфі - зьнішчаюць далікатныя расьліны.
Нагадаем, найбольшай папулярнасьцю сярод турыстаў карыстаецца Хахалоўская даліна (Dolina Chochołowska). У мінулым годзе, усяго за адны выходныя, яе наведалі больш за 60 тысяч турыстаў. Менавіта тут штогод фіксуюцца найбольшыя зьнішчэньні сярод крокусаў.
Валянтэры павінны ня толькі глядзець за кветкамі, папракаць турыстаў, але таксама прыбіраць сьцежкі й прадастаўляць турыстам інфармацыю. Кожны добраахвотнік атрымае бясплатнае пражываньне, валянтэрскае пасьведчаньне й службовую вопратку. Апрача таго ён будзе вызвалены ад аплатаў за ўваход на тэрыторыю парку й за карыстаньне гарадзкім транспартам, паведамляе партал wp.pl.
аз

Татранскі нацыянальны парк шукае добраахвотнікаў, якія будуць ахоўваць у татранскіх далінах крокусы, якія знаходзяцца пад аховай. У гарах Татры пачаўся сэзон квітненьня крокусаў. Працаўнікі парку скардзяцца, што кветкі трэба ахоўваць ад турыстаў, паведамляе партал wp.pl.

Пачынаючы з пачатку красавіка горныя паляны ўпрыгожваюць тысячы фіялетавых кветак. У гэтым часе дырэкцыя Татранскага нацыянальнага парку пачынае таксама набор добраахвотнікаў для іх аховы. Аказваецца, што хоць крокусы вельмі прыгожыя й эфэктныя, то, на жаль, ня ўсе турысты іх шануюць.

Яны топчуць кветкі, ладзяць на іх пікнікі, паркуюць аўтамабілі ды нават смажаць шашлыкі. Апрача таго, спрабуючы зрабіць сярод кветак сэлфі, зьнішчаюць далікатныя расьліны.

Нагадаем, найбольшай папулярнасьцю сярод турыстаў карыстаецца Хахалоўская даліна (Dolina Chochołowska). У мінулым годзе, усяго за адны выходныя, яе наведалі больш за 60 тысяч турыстаў. Менавіта тут штогод фіксуюцца найбольшыя зьнішчэньні сярод крокусаў.

Валянтэры павінны ня толькі назіраць за кветкамі, папярэджваць турыстаў, але таксама прыбіраць сьцежкі й прадастаўляць турыстам інфармацыю. Кожны добраахвотнік атрымае бясплатнае пражываньне, валянтэрскае пасьведчаньне й службовую вопратку. Апрача таго, ён будзе вызвалены ад аплатаў за ўваход на тэрыторыю парку й за карыстаньне гарадзкім транспартам, паведамляе партал wp.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт