У Нямеччыне нэанацысты зьбіраюцца адзначаць дзень нараджэньня Гітлера
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.03.2018 15:59
Некалькі тысяч фанатыкаў Гітлера з Нямеччыны і Польшчы сустрэнуцца ў нямецкім, памежным мястэчку Острыц.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Усьлед за імі зьбіраюцца антыфашысты. Паліцыя абедзьвюх краін спадзяецца беспарадкаў. Мерапрыемства «Шчыт і меч» (Schild und Schwert) заплянавана на 20 і 21 красавіка. 20-га красавіка будуць 129 угодкі народзінаў Гітлера.
«Заплянаваны самы буйны сход такога тыпу ў Эўропе ў гэтым годзе», – кажа газэце Караль з польскай арганізацыі «Antifa», актывісты якой праводзяць маніторынг за актыўнасьцю польскіх нэанацыстаў. «Нам стала вядома, што палякі будуць дапамагаць сваім заходнім таварышам у арганізацыйных пытаньнях, напр., дапамагаць з начлегамі па польскім баку", - расказаў Караль.
Паліцыя па абодвух баках мяжы ведае пра падрыхтоўку зьлёту ў Острыцу.
Паліцыя Ніжняй Сылезіі заявіла: "Для забесьпячэньня бясьпекі мясцовым жыхарам мы будзем супрацоўнічаць з нямецкімі службамі. Будзе павялічаная колькасьць патрулёў".
Чаму плянуюцца толькі такія меры, калі ў Польшчы і Нямеччыне распаўсюджваньне фашызму караецца? - пытае газэта. Арганізатары выкарыстоўваюць юрыдычны прабел. Яны заяўляюць, што гэта будзе закрытае мерапрыемства, таму пра публічнае распаўсюджваньне фашызму ня можа быць гаворкі.
Gazeta Wyborcza/яс