Праграма „Сям’я 500 Плюс” дэмаралізавала частку полек
Праблема ў асноўным тычыцца жанчын зь нізкай адукацыяй і даходамі.
Экспэрты Інстытуту структурных дасьледаваньняў прааналізавалі, якім чынам урадавая праграма дапамогі „Сям’я 500 Плюс” паўплывала на прафэсійнае становішча жанчын у Польшчы. Дадзеныя сьведчаць пра тое, што ў першай палове 2017 году каля 90 тысяч жанчын не працавалі, паколькі іхныя сем’і атрымлівалі сродкі з праграмы, то бок па 500 злотых на кожнае другое й чарговыя дзеці незалежна ад даходаў. Найбольш выразна гэтая зьява была бачная ў першым квартале 2017 году, калі ад працы адмовіліся каля 103 тысяч жанчын. Паводле Інстытуту структурных дасьледаваньняў, без праграмы „Сям’я 500 Плюс” паказчык занятасьці сярод жанчын быў бы як мінімум на 2-3 працэнтныя пункты вышэйшы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Экспэрты мяркуюць, што да ўвядзеньня праграмы актыўнасьць жанчын на рынку працы была падобная, незалежна ад таго, ці ў іх былі дзеці, ці не. Затым, калі праграма пачала дзейнічаць, узровень прафэсійнай актыўнасьці сярод маці зьнізіўся. У другой палове 2016 году працу перасталі шукаць 40-55 тысяч беспрацоўных жанчын. Апошнія вынікі паказваюць, што гэты пабочны эфэкт праграмы „Сям’я 500 Плюс” павялічваецца.
Адмыслоўцы падкрэсьліваюць, што прычыны гэтага могуць быць розныя, але найбольш важнай зьяўляюцца даходы: чым меншы даход, тым большы ўплыў праграма аказвае на сямейны бюджэт, і тым большая спакуса, каб не працаваць.
Гэта асабліва бачнае ў малых гарадах, сярод жанчын зь нізкім узроўнем адукацыі й тых, у якіх дзеці ва ўзросьце 7-12 гадоў, то бок на самым пачатку школьнай адукацыі.
Газэта „Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што паводле найбольш пэсымістычных прагнозаў, выплата сродкаў на дзяцей павінна была выцесьніць з рынку працы каля 200 тысяч польскіх жанчын. Чаму гэты чорны сцэнар ня зьдзейсьніўся? - дакладнага адказу няма.
Экспэрты Інстытуту структурных дасьледаваньняў лічаць, што адным з паказчыкаў, які прадухіліў гэтую адмоўную тэндэнцыю, было павышэньне заработнай платы. У выніку 500 злотых у месяц для большасьці полек ужо не настолькі прывабныя, каб з-за дапамогі адмаўляцца ад працы.
*
Нагадаем, праграма „Сям’я 500 Плюс” прадугледжвае штомесячную фінансавую дапамогу ў памеры 500 злотых (каля 120 эўра) на кожнае другое й наступнае дзіця ў сям'і да дасягненьня ім 18-гадовага ўзросту. Найбяднейшыя сем’і атрымліваюць сродкі ўжо на першае дзіця.
Праграма „Сям’я 500 Плюс” – гэта рэалізацыя аднаго з асноўных выбарчых абяцаньняў кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
аз
Экспэрты Інстытуту структурных дасьледаваньняў прааналізавалі, якім чынам урадавая праграма дапамогі „Сям’я 500 Плюс” паўплывала на прафэсійнае становішча жанчын у Польшчы. Дадзеныя сьведчаць пра тое, што ў першай палове 2017 году каля 90 тысяч жанчын не працавалі, паколькі іхныя сем’і атрымлівалі сродкі з праграмы, то бок па 500 злотых на кожнае другое й чарговыя дзеці незалежна ад даходаў. Найбольш выразна гэтая зьява была бачная ў першым квартале 2017 году, калі ад працы адмовіліся каля 103 тысяч жанчын. Паводле Інстытуту структурных дасьледаваньняў, без праграмы „Сям’я 500 Плюс” паказчык занятасьці сярод жанчын быў бы як мінімум на 2-3 працэнтныя пункты вышэйшы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Экспэрты мяркуюць, што да ўвядзеньня праграмы актыўнасьць жанчын на рынку працы была падобная, незалежна ад таго, ці ў іх былі дзеці, ці не. Затым, калі праграма пачала дзейнічаць, узровень прафэсійнай актыўнасьці сярод маці зьнізіўся. У другой палове 2016 году працу перасталі шукаць 40-55 тысяч беспрацоўных жанчын. Апошнія вынікі паказваюць, што гэты пабочны эфэкт праграмы „Сям’я 500 Плюс” павялічваецца.
Адмыслоўцы падкрэсьліваюць, што прычыны гэтага могуць быць розныя, але найбольш важнай зьяўляюцца даходы: чым меншы даход, тым большы ўплыў праграма аказвае на сямейны бюджэт, і тым большая спакуса, каб не працаваць.
Гэта асабліва бачнае ў малых гарадах, сярод жанчын зь нізкім узроўнем адукацыі й тых, у якіх дзеці ва ўзросьце 7-12 гадоў, то бок на самым пачатку школьнай адукацыі.
Газэта „Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што паводле найбольш пэсымістычных прагнозаў, выплата сродкаў на дзяцей павінна была выцесьніць з рынку працы каля 200 тысяч польскіх жанчын. Чаму гэты чорны сцэнар ня зьдзейсьніўся? - дакладнага адказу няма.
Экспэрты Інстытуту структурных дасьледаваньняў лічаць, што адным з паказчыкаў, які прадухіліў гэтую адмоўную тэндэнцыю, было павышэньне заработнай платы. У выніку 500 злотых у месяц для большасьці полек ужо не настолькі прывабныя, каб з-за дапамогі адмаўляцца ад працы.
Нагадаем, праграма „Сям’я 500 Плюс” прадугледжвае штомесячную фінансавую дапамогу ў памеры 500 злотых (каля 120 эўра) на кожнае другое й наступнае дзіця ў сям'і да дасягненьня ім 18-гадовага ўзросту. Найбяднейшыя сем’і атрымліваюць сродкі ўжо на першае дзіця. Праграма „Сям’я 500 Плюс” – гэта рэалізацыя аднаго з асноўных выбарчых абяцаньняў кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
аз